"Новыя рэсурсы будуць выдаткаваныя зь бюджэту Эўрапейскай праграмы партнэрства і добрасуседства. Фінансаваньне будзе таксама накіравана на падтрымку праектаў у сфэрах транспарту, энэргетыкі, аховы навакольнага асяродзьдзя і барацьбы з кліматычнымі зьменамі".
Паводле інфармацыі прадстаўніцтва, "неўзабаве Эўрапейская Камісія таксама разгледзіць яшчэ тры праграмы: спэцыяльную праграму для Беларусі, шматнацыянальную праграму Эўра-Міжземнаморскага партнэрства, а таксама Трансмежаыя апэрацыйныя праграмы".