У студзені—лютым 2009 году ў харчовай прамысловасьці Беларусі 130 прадпрыемстваў (33,6% ад агульнай колькасьці) былі стратнымі. Сума чыстых стратаў склала 75 млрд. 239 млн. рублёў.
Сусьветны фінансавы крызіс працягвае нэгатыўна ўплываць на эканоміку Беларусі. На Віцебшчыне глыбіню крызісу вымяраюць несуцяшальнай статыстыкай самагубстваў.
Як усясьветны крызіс паўплываў на эканамічнае становішча ў Беларусі й якія існуюць шляхі яго пераадоленьня?
Калярытна адлюстроўвае крызісную сытуацыю ў Баранавічах тутэйшы Цэнтральны рынак. Народу тут мала, а гоману — багата. Паслухаем, што народ хвалюе.
Гомельскае абутковае прадпрыемства “Праца” скараціла на адну гадзіну працягласьць працоўнага дня. Тут вырабляюць берцы, вайсковы, рабочы, а таксама спэцыяльны абутак.
Сытуацыя на рынку працы пад кантролем. Масавых звальненьняў ня будзе. Памер дапамогі па беспрацоўі мяркуецца перагледзець. З такімі запэўніваньнямі сёньня выступілі прадстаўнікі ўладаў.
Магілёўскі гарвыканкам прызнаў крызісны стан у прамысловасьці горада і абвясьціў, што за два месяцы колькасьць стратных прадпрыемстваў павялічылася больш як утрая.
Сёньня апоўдні ў Рэчыцы на “Цэнтральным” і “Славянскім” рынках прайшлі стыхійныя сходы прадпрымальнікаў. Нагодай сталі новыя стаўкі адзінага падатку.
Расея выдасьць Беларусі чарговыя 500 мільёнаў даляраў крэдыту бліжэйшым часам. Чым выкліканая такая шчодрасьць ва ўмовах усясьветнага фінансавага крызісу?
Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі скасаваныя экспартныя мыты на ўсе віды тавараў, за выключэньнем нафты і нафтапрадуктаў.
У сьпіс прадпрыемстваў Гарадзенскай вобласьці, якія перажываюць эканамічныя цяжкасьці, трапілі два лікёра-гарэлачныя заводы. Яны ня могуць своечасова заплаціць дзяржаве падаткі, іх склады перапоўненыя.
“У бліжэйшы час мы выдаткуем Беларусі яшчэ 500 мільёнаў даляраў пасьля перагляду бюджэту”, — заявіў міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын.
У студзені-лютым 2009 харчоў праз сетку гандлю прадалі на 1,3% болей, чым за такі самы час летась.
Імкнучыся абараніць свае рынкі збыту, некаторыя рэгіёны Беларусі спрабуюць адгарадзіцца ад прадукцыі, вырабленай у суседніх раёнах і абласьцях Беларусі.
У першыя два месяцы 2009 году попыт на рыбу скараціўся амаль на 17%, на сыр – на 5,6%. У студзені насельніцтва набыло на 15% меней мяса і мясных прадуктаў, а яек – меней на 40%.
У Савецкім раёне Гомеля дзевятнаццаць кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў вырашылі аднавіць раду дырэктараў, якая існавала за савецкім часам.
Нацыянальны статыстычны камітэт падсумаваў узровень жыцьця ў 2008 годзе. Практычна па ўсіх паказьніках — прагрэс. Але рэаліі пачатку 2009 году радыкальна розьняцца ад леташніх.
Дадзеныя афіцыйнай статыстыкі сьведчаць, што ў Баранавічах цяпер найбольшыя на Берасьцейшчыне запасы гатовай прадукцыі.
Падзеньне аб’ёмаў вытворчасьці на магілёўскіх прадпрыемствах выклікала праблемы з напаўненьнем бюджэту.
Аб'ём валютнай выручкі беларускіх прадпрыемстваў у студзені-лютым 2009 года параўнальна з аналягічным пэрыядам 2008 года скараціўся на 35,6% і склаў 3,41 мільярды даляраў.
На Пастаўскім кансэрвавым заводзе, які ў студзені быў абвешчаны банкрутам, засталася адзіная вытворчая лінія — па вырабе пладовага віна.
Брагінскі райвыканкам абавязаў 52 мясцовыя арганізацыі набыць у сельгаспрадпрыемстве “Брагінка” цыбулю і выдаць яе сваім працаўнікам у разьліку 10 кіляграмаў на чалавека.
Вытворчасьць калійных угнаеньняў у Беларусі за першыя два месяцы сёлетняга году скарацілася параўнальна з гэтым жа пэрыядам летась аж на 60,1%.
Цэны на харчовыя тавары ў Беларусі ў студзені-лютым 2009 года параўнальна са сьнежнем мінулага года вырасьлі на 4,3%.
Паводле Нацыянальнага банку, на 1 сакавіка 2009 году ўклады насельніцтва ў банках у пераліку на нацыянальную валюту склалі больш за 15 трыльёнаў рублёў. Таксама старшыня Нацбанку Пётар Пракаповіч заявіў, што золатавалютныя рэзэрвы ад пачатку году ўдалося нарасьціць амаль на 500 мільёнаў даляраў. Пра што гавораць гэтыя лічбы? І ці надоўга захаваецца стабільнасьць, пра якую сёньня кажуць у Нацбанку? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з эканамістам Міхасём Залескім.
Ад пачатку году, паводле прафсаюзу прадпрымальнікаў, на гарадзенскім рынку “Карона” закрылася каля 100 гандлёвых кропак. Сёньня прадпрымальнікі зьбіраюцца на чарговы сход, каб дамагчыся зьніжэньня арэнды.
Каб правесьці сяўбу, нестае болей за 800 мэханізатараў. Людзі пасыходзілі зь сельскай гаспадаркі, бо атрымлівалі мізэрныя заробкі.
Крамы, якія рэалізуюць будаўнічыя матэрыялы на Гарадзеншчыне, пачынаючы з Новага году, значна скарацілі продаж.
На тле сусьветнага эканамічнага крызісу захоўваюць пэўны аптымізм беларускія гандляры кніжнай прадукцыяй.
У студзені 2009 году 30,4% прамысловых прадпрыемстваў працавалі са стратамі.
Сёньня прадстаўнікі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі перададуць у адміністрацыю прэзыдэнта сваю антыкрызісную праграму. На чым перадусім робяць акцэнт незалежныя экспэрты?
Эканамічная сытуацыя на прадпрыемствах Беларусі застаецца напружанай. На шэрагу заводаў — няпоўны працоўны тыдзень.
Сёньняшняя пятніца — выходны дзень амаль на 20 прадпрыемствах Міністэрства прамысловасьці Беларусі. Не працуюць таксама асобныя калектывы ў Свабоднай эканамічнай зоне “Гомель-Ратон”. Сітуацыю дасьледавалі карэспандэнты “Свабоды”.
Сёлетняя пасяўная будзе каштаваць 2 трыльёны 459 мільярдаў беларускіх рублёў. Аднак і такое ўліваньне не гарантуе стабільных цэнаў на харчы ў крамах.
Эканамічная сытуацыя на найбуйнейшых прадпрыемствах Менску застаецца напружанай. Адчуваюцца затрымкі з выплатай заробкаў, не запатрабаваныя ў ранейшых аб’ёмах пастаўкі на экспарт, перапоўненыя вырабленай прадукцыяй склады і пляцоўкі. На шэрагу заводаў — няпоўны працоўны тыдзень.
“Гомельдрэў” пераходзіць на скарочаны працоўны тыдзень. У Кобрыне завод “Гідрасельмаш” тэрмінова склікае сход акцыянэраў. А ў Магілёве з-за крызісу зачыняюць рынак “Юбілейны”.
Старшыня савета дырэктараў кампаніі Honeywell паабяцаў перадаць у ЗША пажаданьні беларускага віцэ-прэм'ера тым, каго ён ведае.
Прадпрымальнікі Берасьця накіравалі зварот да сэсіі абласнога савету з просьбай зьнізіць падаткі і арэндную плату. У Горадні прыватнікі змушаныя пакідаць працоўныя месцы ў гандлёвым цэнтры “Карона”.
Старшыня Нацыянальнага банку Пётар Пракаповіч заявіў, што рэзкай, аднамомантнай дэвальвацыі беларускага рубля ня будзе.
Розьнічныя цэны на цыгарэты ў Беларусі ад сёньняшняга дня павялічаны ў сярэднім на 10%.
Сёньня у Менску пачынаецца міжнародны сэмінар “Паляпшэньне клімату для замежных інвэстыцыяў”. Да ўдзелу ў ім запрасілі каля 100 чалавек. Сярод іх ня толькі дэпутаты Нацыянальнага сходу, экспэрты, але і прадстаўнікі апазыцыі, якія не патрапілі ў парлямэнт.
У Бабруйску домабудаўнічы завод ня можа прадаць новых кватэр. У Баранавічах 22 сям’і пакінулі жыльлёва-будаўнічы каапэратыў. У Горадні ў крызіс трапіла прыватная будаўнічая фірма.
Крэдыт даецца для захаваньня стабільнасьці валюты, а не для выратаваньня эканомікі. Урад павінен выратоўваць, – лічыць начальнік упраўленьня інфармацыі Нацбанку Беларусі.
Паводле Белстата, у лютым інфляцыя склала 1,2%, а за два месяцы з пачатку года рост цэнаў дасягнуў 5,4%, паведамляе Інтэрфакс.
Міністэрства па падатках і зборах абнародавала інфармацыю пра буйнейшых падаткаплатнікаў – юрыдычных асобаў. Летась амаль траціна падаткаў паступіла ў дзяржбюджэт ад 20 вядучых прадпрыемстваў краіны. Малы бізнэс прынёс толькі 16% ў скарбонку дзяржавы.
Усясветны банк у сваёй найноўшай справаздачы сьцьвярджае, што гандаль у сьвеце перажывае найгоршы спад за апошнія 80 гадоў.
Нацыянальны банк Беларусі спыніў выдачу ліцэнзіяў на разьлікі наяўнай замежнай валютай. Новых ліцэнзіяў не даюць наагул, а тэрмін дзеяньня старых не працягваюць.
Беларусь падпісала з Расеяй міжурадавае пагадненьне аб выдзяленьні крэдыту на 500 мільёнаў даляраў. У Менску чакаюць, што сродкі паступяць у Беларусь на пачатку наступнага тыдня.
Перапоўненыя склады, праблемы са збытам прадукцыі, магчымыя скарачэньні працаўнікоў ды прымусовыя выправы ў адпачынак сваім коштам — найбольш відавочныя прыкметы эканамічнага крызісу ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ