Прадпрымальнікі ў Рэчыцы на Гомельшчыне працягваюць дамагацца скасаваньня высокіх ставак адзінага падатку.
Ад сёньняшняга дня ў Менску і шэрагу іншых гарадоў Беларусі падвышаюцца стаўкі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў. Як гэта можа адбіцца на цэнах і на будучыні прыватнага біззнэсу ў краіне.
Як удаецца пазьбегчы масавых звальненьняў на беларускіх прадпрыемствах? Чаму, аднак, лічба працуючых скарачаецца? Чаму лічбы заробкаў у справаздачах не зьмяншаюцца? Чаму колькасьць вакансій ў службе занятасьці стала меншай?
Ад сёньня ў Менску падвышаюцца стаўкі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і ўводзіцца адзіны падатак для перагоншчыкаў аўтамабіляў і ўладальнікаў кватэраў “на суткі”.
Расея адмовіла Беларусі ў крэдыце на 100 мільярдаў расейскіх рублёў. Беларусь просіць новы — на 2 мільярды даляраў.
На трыццаць працэнтаў патаньнеў праезд на хуткасных рэйсах з Магілёва ў Менск. Чыноўнікі дзяржаўнага транспарту тлумачыць гэта як саступку ў канкурэнцыі з прыватнікамі.
Найбольш верагодным наступствам дынамікі зьнешняга гандлю незалежныя эканамісты бачаць рост попыту на валюту і пагрозу дэвальвацыі беларускага рубля.
Начальнік крымінальнай міліцыі Пінску Ўладзімер Рыбак абвінаваціў мясцовае прадпрыемства “Гарадзкое сьвятло” ў патураньні зламысьнікам.
Ужо сёлета на гарадзенскім рынку “Карона” зачынілася больш як 100 гандлёвых пунктаў. Прадпрымальнікі заяўляюць, што абяцаньні, якія нядаўна раздаваў тут кіраўнік Камітэту дзяржкантролю Зянон Ломаць, не выконваюцца.
Нацыянальны банк Беларусі рэкамэндаваў камэрцыйным структурам ад 1 красавіка зьменшыць стаўку па дэпазытах у замежнай валюце да 10% гадавых. Паводле начальніка ўпраўленьня інфармацыі Нацбанку Анатоля Драздова, такія захады робяцца ў мэтах “дэдалярызацыі эканомікі і падвышэньня прывабнасьці ўкладаў у беларускіх рублях”. Якія наступствы можа мець памяншэньне банкамі стаўкі па дэпазытах у замежнай валюце? Ці магчымая новая дэвальвацыя беларускага рубля? Алесь Дашчынскі гутарыць з былым старшынём Нацбанку Станіславам Багданкевічам.
У лютым 2009 году толькі 2% беларусаў былі ўпэўненыя, што ўсясьветны фінансавы крызіс не закрануў Беларусь. У лістападзе 2008-га 9% апытаных лічылі, што крызіс не закране Беларусь.
У акцыянэрным таварыстве “Гомельская мэблевая фабрыка “Прагрэс”, як сьведчаць яе працаўнікі, колькасьць нерэалізаванай прадукцыі на складах перавысіла месячны аб’ём вытворчасьці.
“Бярыце за аснову тое, што сёньня робіцца ў Злучаных Штатах па распродажы". Такую прапанову зрабіў прамыслоўцам старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Пётар Руднік.
Гаспадары сялянскіх сядзібаў, якія займаюцца агратурызмам, з трывогай чакаюць адкрыцьця турыстычнага сэзону. Зараз іх сядзібы амаль увесь час стаяць пустыя.
Ці вераць кіраўнікі міжнародных карпарацый у абвешчаную лібэралізацыю на Беларусі? На пытаньні Свабоды задказвае адзін з кіраўнікоў вядомай нямецкай кампаніі Bosch Рэнэ Шлегель.
Па ўсёй краіне ўскладняецца сытуацыя на прадпрыемствах рознай формы ўласнасьці: страта ранейшых рынкаў збыту прадукцыі, затаваранасьць складоў, няпоўная загрузка вытворчых магутнасьцяў, невысокія заробкі…
У Магілёве прадпрымальнікі чатырох мясцовых рынкаў дамагліся адмены пастановы абласнога савету дэпутатаў пра падвышэньне стаўкі адзінага падатку й падатку на дададзеную вартасьць.
На шклозаводзе “Нёман” у Лідзкім раёне пачалі затрымліваць выплату заробкаў. Многія ў сувязі з гэтым ня могуць разьлічыцца за камунальныя паслугі.
Магілёўскі аблвыканкам прыпыніў дзеяньне пастановы аблсавету пра падвышэньне адзінага падатку і падатку на даданую вартасьць. <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />
Міністэрства фінансаў Беларусі дагэтуль не абнародавала ўдакладнены праект бездэфіцытнага бюджэту на гэты год. Паводле афіцыйнай інфармацыі, праект бюджэту прадугледжвае істотныя зьмены ў прыбытках і выдатках. Пры ўдакладненьні прагнозу разглядаецца некалькі варыянтаў разьвіцьця эканомікі. Чаму спатрэбілася пераглядаць бюджэт і што чакаць грамадзянам?
У райцэнтры Ганцавічы на Берасьцейшчыне карэспандэнт “Свабоды” выявіў у продажы мясныя прадукты з цэху, якія афіцыйна зачынены за невыкананьне санітарных нормаў.
Трыкатажны гігант у Пінску – адкрытае акцыянэрнае таварыства “Палесьсе” -- на мяжы эканамічнага краху. Абсталяваньне, станкі з фабрыкі аб’ёмнага прадзіва разьмяшчаюць на вытворчых плошчах дзьвюх іншых фабрык. Вызвалены будынак фабрыкі кіраўніцтва гатова здаць у арэнду.
Сёньня гандляры Віленскага рынку, што ў Магілёве, пастанавілі 27 сакавіка правесьці аднадзённы страйк. У гэты дзень яны прыйдуць да аблвыканкаму, каб выказаць свой пратэст супраць падвышэньня падаткаў.
Сёньня ў Менск прыбывае вялікая дэлегацыя нямецкіх прадпрымальнікаў на чале зь міністрам эканомікі фэдэральнай зямлі Саксонія Томасам Юркам.
Сёньня ў Магілёве гандляры Віленскага рынку правядуць сход, каб вызначыць формы пратэсту супраць падвышэньня агульнага падатку.
У Беларусі па распараджэньні прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага створана міжведамасная група экспэртаў для вывучэньня і аналізу міжнароднага вопыту ў пераадоленьні наступстваў фінансавых крызісаў. Яна будзе карэктаваць дзеяньні ўраду і рыхтаваць меры эканамічнага і палітычнага характару дзеля прасоўваньня беларускіх тавараў на зьнешнія рынкі. Што вымусіла кіраўніка ўраду на стварэньне такой групы? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з эканамістам Аляксандрам Чубрыкам.
Масква раззлавалася на Эўразьвяз. Учора Эўразьвяз падпісаў з Украінай заяву аб намерах мадэрнізаваць украінскую газатранспартную сыстэму. У заяве ня згадваецца Расея, галоўны пастаўшчык газу ў Эўропу ўкраінскай газатранспартнай сыстэмай ды адначасова галоўны пастаўшчык газу спажыўцам ва Ўкраіне. Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін прыгразіў перагледзець адносіны з эканамічнымі партнэрамі Масквы.
У эканамічным аглядзе – галасы з Баранавічаў пра самыя нізкія ў Беларусі заробкі. А таксама пра тое, што замінае фэрмэрам Гарадзеншчыне пачаць веснавыя працы ў полі.
За апошні месяц кошты на другасным рынку жытла працягвалі зьніжацца. Калі ў лютым самая танная аднапакаёвая кватэра каштавала 39 тысяч, то днямі — 32 тысячы.
Гэта штогадовыя страты Беларусі з-за абмежавальных захадаў, якія ўжываюць сем краінаў (Украіна, Турэччына, Індыя, ЗША, Казахстан, Малдова), а таксама Эўразьвяз адносна імпарту беларускай прадукцыі.
У самай паўднёвай на Беларусі Берасьцейскай вобласьці чыноўнікі спрабуюць сёлета забараніць насельніцтву нарыхтоўваць бярозавік.
Сёньня прадпрымальнікі Рэчыцы запрасілі на папераджальны страйк прадстаўнікоў райвыканкаму й дэпутатаў Гомельскага абласнога Савету.
Сельгастэхніка і запчасткі да яе на Гарадзеншчыне разыходзяцца горш, чым у ранейшыя гады. У сельгасвытворцаў няма грошай, каб разьлічвацца за патрэбную ім тэхніку.
У Магілёве зьменшыўся попыт на аўтамабільныя запчасткі. Крамы аўтазапчастак працуюць на мяжы стратнасьці. Гандляры зьвязваюць падзеньне попыту з крызісам на рынку паслуг аўтаперавозчыкаў:
Сёньня Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі прэзэнтавалі Сацыяльнае пасланьне да насельніцтва краіны.
У студзені—лютым 2009 году ў харчовай прамысловасьці Беларусі 130 прадпрыемстваў (33,6% ад агульнай колькасьці) былі стратнымі. Сума чыстых стратаў склала 75 млрд. 239 млн. рублёў.
Сусьветны фінансавы крызіс працягвае нэгатыўна ўплываць на эканоміку Беларусі. На Віцебшчыне глыбіню крызісу вымяраюць несуцяшальнай статыстыкай самагубстваў.
Як усясьветны крызіс паўплываў на эканамічнае становішча ў Беларусі й якія існуюць шляхі яго пераадоленьня?
Калярытна адлюстроўвае крызісную сытуацыю ў Баранавічах тутэйшы Цэнтральны рынак. Народу тут мала, а гоману — багата. Паслухаем, што народ хвалюе.
Гомельскае абутковае прадпрыемства “Праца” скараціла на адну гадзіну працягласьць працоўнага дня. Тут вырабляюць берцы, вайсковы, рабочы, а таксама спэцыяльны абутак.
Сытуацыя на рынку працы пад кантролем. Масавых звальненьняў ня будзе. Памер дапамогі па беспрацоўі мяркуецца перагледзець. З такімі запэўніваньнямі сёньня выступілі прадстаўнікі ўладаў.
Магілёўскі гарвыканкам прызнаў крызісны стан у прамысловасьці горада і абвясьціў, што за два месяцы колькасьць стратных прадпрыемстваў павялічылася больш як утрая.
Сёньня апоўдні ў Рэчыцы на “Цэнтральным” і “Славянскім” рынках прайшлі стыхійныя сходы прадпрымальнікаў. Нагодай сталі новыя стаўкі адзінага падатку.
Расея выдасьць Беларусі чарговыя 500 мільёнаў даляраў крэдыту бліжэйшым часам. Чым выкліканая такая шчодрасьць ва ўмовах усясьветнага фінансавага крызісу?
Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі скасаваныя экспартныя мыты на ўсе віды тавараў, за выключэньнем нафты і нафтапрадуктаў.
У сьпіс прадпрыемстваў Гарадзенскай вобласьці, якія перажываюць эканамічныя цяжкасьці, трапілі два лікёра-гарэлачныя заводы. Яны ня могуць своечасова заплаціць дзяржаве падаткі, іх склады перапоўненыя.
“У бліжэйшы час мы выдаткуем Беларусі яшчэ 500 мільёнаў даляраў пасьля перагляду бюджэту”, — заявіў міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын.
У студзені-лютым 2009 харчоў праз сетку гандлю прадалі на 1,3% болей, чым за такі самы час летась.
Імкнучыся абараніць свае рынкі збыту, некаторыя рэгіёны Беларусі спрабуюць адгарадзіцца ад прадукцыі, вырабленай у суседніх раёнах і абласьцях Беларусі.
У першыя два месяцы 2009 году попыт на рыбу скараціўся амаль на 17%, на сыр – на 5,6%. У студзені насельніцтва набыло на 15% меней мяса і мясных прадуктаў, а яек – меней на 40%.
Загрузіць яшчэ