Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гандляры падумаюць як пратэставаць


Сёньня ў Магілёве гандляры Віленскага рынку правядуць сход, каб вызначыць формы пратэсту супраць падвышэньня агульнага падатку.


Паводле гандляроў, падвышэньне падатку ўраўноўвае іх з гандлёвымі цэнтрамі, а гэта несправядліва. Бо гандлёвыя цэнтры працуюць цягам дня, а рынкі — да 15 гадзіны. Адпаведна, выручка розная, а падатак адзін.

Найбольш цярпяць гандляры абуткам, бо падатак для іх пасьля падвышэньня складае 70 даляраў. Для бальшыні гэта банкруцтва.

Сход адбудзецца а 14 гадзіне каля будынку адміністрацыі Віленскага рынку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG