Паводле БелТА, выручка ад экспарту тавараў паменшылася на 42,8% да 2,71 мільярда даляраў і склала 79,5% у аб'ёме валютнай выручкі. Таксама выручка ад унутранага гандлю за валюту склала 0,8% альбо каля 29,2 мільёна даляраў (скарачэньне на 46,2%).
Паводле папярэдніх дадзеных Нацбанка, каля 35,5% ад усёй валютнай выручкі забясьпечана за кошт паставак у краіны СНД, у тым ліку 30,6% - ад экспарту ў Расею.