Ад сёньняшняга дня акцыянэрнае таварыства “Гомельдрэў” пераходзіць на чатырохдзённы працоўны тыдзень. А ў Магілёве нават часовае беспрацоўе на прадпрыемствах ужо прывяло да нестабільнасьці страхавых кампаній.
Ад пачатку 2009 году афіцыйны курс даляра ЗША вырас на 29,91%. Гэта найвышэйшы паказьнік сярод краін былога СССР.
Новыя праявы крызісу -- індывідуальныя прадпрымальнікі ў Беларусі занепакоеныя ростам адзінага падатку і арэнднай платы.
У першы дзень вясны з крызісам паспрабуюць змагацца паганскім спосабам — пад Менскам фінансісты спаляць… пудзіла крызісу.
Дакумэнт пра выдзяленьне Беларусі другой часткі расейскага крэдыту плянуецца падпісаць бліжэйшымі днямі.
Курс даляра ЗША падвысіўся на 8 рублёў і склаў 2.858 рублёў.
Гарадзенскія фірмы па продажы кампутараў і аргтэхнікі зьменшылі рэалізацыю на 50—70%.
Унітарнае прадпрыемства “Магілёўэнэрга” прадае бабруйскі завод драўнянавалакністых плітаў. Неабходныя дакумэнты ўжо дасланыя на ўзгадненьне ва ўрад Беларусі.
На гэтым тыдні ў Талачынскім раёне з фармулёўкай “за развал працы” былі зьнятыя з пасадаў чатыры старшыні былых калгасаў.
У студзені 2009 году аб’ёмы замежнага гандлю таварамі зьнізіліся больш як на траціну. Агульны аб’ём замежнага гандлю склаў 3 млрд. 83 млн. даляраў ЗША.
Адна зь вядучых эўрапейскіх тэлекамунікацыйных кампаній Telekom Austria адчувае ў Беларусі пагрозу дзяржаўнага рэгуляваньня цэнаў.
У райцэнтры Сянно гэтага ж рэгіёну скарачаецца фінансаваньне Дому састарэлых.
У мэтах эканоміі Віцебскі гарвыканкам пастанавіў адключаць вулічнае асьвятленьне ад гадзіны ночы да пятай раніцы.
Незапатрабаванасьць на расейскім рынку тавараў з Магілёўшчыны прывяла да падзеньня попыту на міжнародныя транспартныя паслугі. Перавозчыкі не чакаюць паляпшэньня сытуацыі, а рыхтуюцца да найгоршага — масавых банкруцтваў.
Менгарвыканкам накіраваў запыты ў будаўнічыя арганізацыі з просьбай прадставіць інфармацыю пра нераэалізаванае камэрцыйнае жыльлё.
Нямецкі онлайн-часопіс Fruchtportal, які знаёміць з сытуацыяй на рынку садавіны і гародніны адзначае, што рост цэнаў на гэтыя прадукты ў Беларусі зьяўляецца адным з самых высокіх у Эўропе.
У Баранавічах на Берасьцейшчыне ў гарадзкі цэнтар занятасьці штодзённа зьвяртаюцца па дапамогу больш як 60 чалавек.
Як крызіснае становішча ў эканоміцы ўплывае на рынак працы ў рэгіёнах?
Бяруць толькі самыя танныя кватэры, хрушчоўкі. На сёньняшні дзень аднапакаёўкі зьнізіліся істотна. Ёсьць кватэры за 45 тысяч даляраў, нават за 42 тысячы.
У Беларусі намінальная налічаная сярэдняя зарплата ў студзені 2009 году паменшылася ў параўнаньні са студзенем мінулага года на 8,1%, рэальная зарплата (разьлічаная з улікам росту спажывецкіх цэнаў) зьменшылася больш чым на 11%. Такія дадзеныя прывёў Нацыянальны статыстычны камітэт. Ці спраўдзяцца абяцаньні кіраўніка дзяржавы давесьці сярэднія заробкі ў 2010 годзе да 700 даляраў?
Гарадзенскія швейныя прадпрыемствы, якія вырабляюць спэцвопратку, значна скарацілі вытворчасьць.
На бабруйскім заводзе тармазной апаратуры й мэханізмаў аб’ёмы вытворчасьці за апошні час зьнізіліся ўдвая. Працаўнікі занятыя толькі тры дні на тыдзень.
Мінфін ЗША працягнуў зьмякчэньне санкцый адносна двух беларускіх прадпрыемстваў — “Лякафарба” і “Полацак-Шкловалакно”. Як ставяцца да гэтага ў Беларусі?
Налічаны сярэдні заробак у Беларусі ў студзені 2009 году склаў 919 тысяч 637 рублёў, паведаміла прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, Берасьцейская вобласьць з’яўляецца самай беднай паводле забясьпечанасьці хатніх гаспадарак. Як ацэньваюць сытуацыю жыхары вобласьці?
Праблема дэфіцыту імпартнага алькаголю, які пачаўся ў Беларусі ў сярэдзіне мінулага году, застаецца нявырашанай. Прыкладам, за мінулы год доля вінаў замежных гатункаў на беларускім рынку зьменшылася амаль напалову – ад 33% да 18%. Спэцыялісты прагназуюць, што сёлета тэндэнцыі захаваюцца.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor’s пацьвердзіла сувэрэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі: доўгатэрміновыя рэйтынгі па абавязацельствах ў замежнай валюце і нацыянальнай валюце, а таксама кароткатэрміновыя рэйтынгі -- застаюцца нэгатыўнымі. І прагноз на будучыню таксама нэгатыўны.
Бабруйскі завод машынабудаваньня ня можа цалкам разьлічыцца са сваімі працаўнікамі за студзень. А на Гарадзеншчыне некаторыя прадпрыемствы змушаны разьлічвацца бартэрам за камунальныя паслугі.
Андрэй Кабякоў заявіў, што беларускі бок зацікаўлены разьвіваць інвэстыцыйнае супрацоўніцтва з Польшчай.
На шэрагу аб’ектаў скарочаны працоўны тыдзень, пачасьціліся затрымкі з выплатай заробкаў, цалкам ці часткова згорнутыя экспартныя пастаўкі.
На Менскім аўтазаводзе абвяргаюць інфармацыю, распаўсюджаную ў сеціве, пра тое, што завод бліжэйшым часам спыняецца на тыдзень.
Паводле прэзыдэнцкага ўказу адменена дэкляраваньне крыніцаў сродкаў пры ажыцьцяўленьні буйных зьдзелак. Права патрабаваць дэклярацыю даецца толькі падатковым органам. Што за гэтым стаіць?
Дванаццаць тысяч чалавек на Магілёўшчыне знаходзяцца ў вымушаных адпачынках альбо працуюць ва ўмовах няпоўнай занятасьці. Гэта каля трох працэнтаў эканамічна актыўнага насельніцтва рэгіёну.
Указам ад 1 красавіка спрашчаецца мэханізм правядзеньня зьнешнегандлёвых апэрацый і кантролю над імі. Наколькі своечасовы гэты ўказ, калі ва ўсім сьвеце інвэстыцыйная дзейнасьць згортваецца?
Ваўкавыскі ліцейны завод у сувязі з эканамічным крызісам страціў практычна ўсе экспартныя пастаўкі й спрабуе утрымацца выключна на ўнутраных заказах.
У Беларусі адменена дэкляраваньне фізычнымі асобамі крыніц грашовых сродкаў пры ажыцьцяўленьні буйных зьдзелак.
На Лідзкай абутковай фабрыцы рыхтуюцца да пераходу на чатырохдзённы працоўны тыдзень. Асабліва адчувальна крызіс закрануў абутковае прадпрыемства пасьля дэвальвацыі беларускага рубля.
Усе асноўныя вытворчыя цэхі Салігорскага завода жалезабэтонных канструкцый адключаны цяпер ад ацяпленьня з кацельні. На працоўных месцах тэмпэратура амаль такая ж, як на вуліцы.
У адміністрацыі прадпрыемства выпадак з работнікамі прадзільнага цэху не камэнтуюць. Ня кажуць тут і пра эканамічны стан прадпрыемства.
Экспэрты і палітыкі гавораць пра крызіс запазычанасьці краінаў Усходняй Эўропы перад Заходняй, які можа яшчэ больш паглыбіць эканамічныя праблемы кантынэнту.
Беларускае машынабудаваньне ў паласе зацяжнога фінансава-эканамічнага крызісу.
Нерэалізаваныя запасы сухога малака павялічыліся сёлета ажно ў 10 разоў.
Урад заяўляе пра 4% росту ВУП. Разам з тым запасы гатовай прадукцыі павялічыліся на 20%.
У студзені аб’ём вытворчасьці прамысловай прадукцыі прадпрыемствамі Менску зьнізіўся на 5,5% у параўнаньні са студзенем мінулага году.
Службы занятасьці насельніцтва ў рэгіёнах рэгіструюць цяпер большую колькасьць зваротаў беспрацоўных зь ліку нядаўніх гастарбайтэраў.
Наступствы сусьветнага фінансавага крызісу ўсё больш адчувальныя для буйных прадпрыемстваў Менску.
Працоўныя МАЗу пацьвярджаюць, што працуюць 3-4 дні. /img/icon-video.gif
Як выжываюць беларусы ва ўмовах крызісу і як улады выкарыстоўваюць афіцыйную прапаганду, каб супакоіць насельніцтва?
Сёньня ў Вільні пачынаецца трохбаковая працоўная сустрэча міністраў замежных справаў Літвы, Беларусі і Ўкраіны.
Загрузіць яшчэ