Радыё Свабода “Нельга лічыць, што Эўразьвяз мае магчымасьць кантраляваць дзеяньні нацыянальных урадаў. Ён можа нейкія рэчы рэкамэндаваць, але рашэньні прымаюць іншыя. Вядома, што Італія, Францыя, Нямеччына актыўна супрацоўнічалі ў эканоміцы шмат зь якімі рэжымамі, што лічацца ня надта дэмакратычнымі ці нават увогуле недэмакратычнымі, як былы рэжым Садама Хусэйна... Факт атрыманьня шматлікіх крэдытаў не зьяўляецца паказчыкам добрай эканамічнай стратэгіі. Бо гэтыя крэдыты бярэ дзяржава, а не прыватныя камэрцыйныя структуры, якія адказваюць за іх прыватнай уласнасьцю. Можна згадаць прыклад Аргентыны, Турцыя, Мэксыка. Яна таксама актыўна брала падобныя крэдыты, а потым сутыкалася з магутнымі фінансавымі крызысамі, зь якіх давялося выходзіць ня год, а дзесяцігодзьдзямі”. --> http://archive.svaboda.org/articlesfeatures/economics/2007/8/A9266018-EB3C-4965-8476-6AD8C9DAA14C.html