Кіраўнік прэсавай службы Нацбанку краіны Міхаіл Журавовіч падкрэсьлівае, што прапанова пакуль у стадыі праекту:
“Нічога не прынята яшчэ. Гэта асноўныя кірункі. Яны будуць узгадняцца і зацьвярджацца прэзыдэнтам”.
Карэспандэнт: “Калі прапановы будуць прынятыя – што гэта будзе значыць?”
Журавовіч: “Вернемся да мінулага рэчышча. Раней мы прывязваліся да адной валюты. Пасьля два гады паспрабавалі – да расейскай. Гэта ўскладняла разьлікі курсаў іншых валют”.
Што да спажыўцоў, дык Міхаіл Журавовіч пацьвердзіў меркаваньне некаторых экспэртаў, што прывязка да адной валюты – даляра ЗША – дазволіць уплываць на інфляцыйныя і дэвальвацыйныя чаканьні юрыдычных і фізычных асоб.
Былы старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч мяркуе, што ў ідэале трэба прывязвацца да трох валют – даляра ЗША, эўра і расейскага рубля:
“Што да адмовы ад расейскага рубля ў цяперашняй сытуацыі, мне падаецца: гэта больш палітычнае рашэньне. Відаць, Лукашэнка вырашыў убіць яшчэ адзін клін у ідэю стварэньня саюзнай дзяржавы – ягоную ж ідэю”.
Станіслаў Багданкевіч падкрэсьлівае, што папярэдняя прывязка беларускай нацыянальнай валюты да расейскага рубля была абумоўленая, у тым ліку, ідэяй саюзнай дзяржавы. Станіслаў Багданкевіч:
“Відаць, крок зроблены правільны, калі разглядаць яго з пазыцыі сувэрэнітэту й незалежнасьці Беларусі. Але эканамічна гэты крок памылковы. Трэба арыентавацца на асноўных эканамічных партнэраў – на Расею, Эўразьвяз і ЗША”.
Паводле меркаваньня Станіслава Багданкевіча, дэ-факта даляр ЗША й заставаўся асноўным арыентырам для Нацыянальнага банку Беларусі. А цяперашнюю прапанову адмовіцца ад расейскага рубля былы старшыня Нацбанку лічыць фармальнай.