Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Мінэканомікі: падаражэюць хлеб, малако, гарэлка, транспарт


Ігар Карней, Менск Намесьнік міністра эканомікі Ўладзімер Адашкевіч падчас сёньняшняй сустрэчы з журналістамі заявіў, што падвышэньне коштаў на прыродны газ, імпартаваны з Расеі, пакуль істотна не адбіўся на дабрабыце беларусаў, аднак ужо бліжэйшым часам новыя кошты на энэргарэсурсы адаб’юцца і на цэнах.

Так, за 8 месяцаў бягучага году кошты на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца праз АЗС, ужо вырасьлі на 15% і, мяркуючы па ўсім, падвышэньні будуць працягвацца. Ад 30 жніўня кошт праезду ў гарадзкім транспарце ў Менску падскочыць на 20% (ад 500 да 600 рублёў), у рэгіёнах праезд замест ранейшых 420 рублёў будзе каштаваць паўтысячы рублёў за кожную паездку.

Паводле Ўладзімера Адашкевіча, нягледзячы на тое, што сёлета будзе намалочана зерня болей, чым летась, Беларусі давядзецца набыць за мяжой каля 200 тысяч тон элітных гатункаў харчовай пшаніцы, а таксама фуражнае зерне. Таму ўжо ў верасьні плянуецца падвышэньне цаны на хлеб – у сярэднім на 3,5%, а на муку – на 4,5%. Ужо зараз прэвэнтыўна падвышаюць кошты на сваю прадукцыю прадпрыемствы, якія завязаныя на ўраджайнасьці зерня. Так, ад сёньня на 3% павысіліся кошты на гарэлку.

Уладзімер Адашкевіч таксама сказаў, што на 2% у жніўні і гэтаксама на 2% у верасьні павысяцца цэны на малако.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG