Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Спачатку плянавалася ўручыць падарунак на сцэне, пазьней вырашылі зрабіць гэты падарунак за кулісамі.
Сваім зьяўленьнем фэстываль абавязаны Віцебску з прычыны даволі празаічнай: складаны рэльеф мясцовасьці, ня дужа зручны для праектантаў і будаўнікоў, стварае добры акустычны эфэкт.
Акурат на сваё 15-годзьдзе гурт Pomidor/off прэзэнтуе першы афіцыйны кліп. Відэа ў стылі супрэматызму на песьню «Дым» зрабіў мастак-аніматар Сяргей Кастрыцкі.
Верагодна, стужкі будуць чырвона-зялёнымі: такія павязвалі ўдзельнікам дзяржаўнага «Дня вышыванкі» ў Менску.
Сёлета ў фэстывалі «Ars organi Grodnensi II», які праходзіць у лютэранскай кірсе, бяруць удзел прадстаўнікі пяці краін: Беларусі, Расеі, Польшчы, Літвы і Нямеччыны.
Генэральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі Ўладзімер Пракапцоў прапануе надаць Нацыянальнаму аэрапорту Беларусі імя Францішка Скарыны ў гонар 500-годзьдзя выданьня «Псалтыра», а самалёты «Белавіі» назваць імёнамі вядомых беларусаў.
Як сьцьвярджаюць аўтары, «з вуснаў дзяцей яна набывае новыя, нечаканыя сэнсы, прымушае задумацца».
Раней Пятра Паўленскага пазбавілі прэміі Вацлава Гаўла за намер перадаць грошы на аказаньне юрыдычнай дапамогі так званым «прыморскіх партызанам».
16 ліпеня пасьля гадавой паўзы на хутары Шаблі ля вёскі Малое Запрудзьдзе на Валожыншчыне аднаўляецца open-air фэстываль новага этна «Вольнае паветра». Пра адметнасьці сёлетняй імпрэзы Свабодзе расказаў гаспадар аграсядзібы Ўладзімер Шаблінскі.
Амаль 40 карцін вядомага мастака Івана Айвазоўскага 11 ліпеня былі адпраўленыя зь Феадасійскай галерэі мастака ў Трэцьцякоўскую галерэю Масквы на Ўсерасейскую выставу.
Цягам апошняга году пачасьціліся выпадкі выкарыстаньня нацыянальнага беларускага арнамэнту. «Вышыванка» стала зьяўляцца на саміх таварах, іх упакоўцы, на лягатыпах і ў рэкляме.
Моладзь БНФ распачала кампанію за рэабілітацыю беларускай паэткі і грамадзкай дзяячкі Ларысы Геніюш.
Нацыянальнага беларускага калярыту на «Славянскім базары» амаль не адчуваецца. Гэта стала такой жа неад’емнай прыкметай фэстывалю апошніх гадоў, як прымусовы распаўсюд квіткоў на прадпрыемствах і памкненьне арганізатараў запрасіць для выступаў «зорак расейскай эстрады».
Фэст нацыянальнай культуры ўпершыню правялі беларусы, якія жывуць у Маскве.
У вёсцы Салацьце Гарадзенскага раёну паблізу літоўскай мяжы адбыўся другі пленэр «Артсалат» гарадзенскіх і менскіх мастакоў. Працы з пленэру ўпрыгожваюць навакольле — абыякавых няма.
Таксама ў лайн-апе Vuraj, Pawa і іншыя. Уночы — «Сьпеўны сход».
Журналіст газэты Rzeczpospolita Руслан Шошын пагаварыў с нобэлеўскай ляўрэаткай Сьвятланай Алексіевіч пра яе рэзанансныя выказваньні падчас сустрэчы з чытачамі ў Брукліне, якія выклікалі рэзкую рэакцыю польскага МЗС.
У інтэрвію газэце «Прессбол» беларускі футбаліст і трэнэр Васіль Хамутоўскі распавёў пра тое, як у яго складаліся адносіны са школьнымі прадметамі, і параўнаў беларускую і нямецкую адукацыю. Ён выказаў жаданьне, каб Беларусь вярнулася да адукацыі па-беларуску.
Стваральнікі фільмаў «Вышэй за неба» і «ГараШ» Андрэй Курэйчык і Дзьмітры Фрыга пачалі на сайце ulej.by збор грошай на здымкі фільму пад рабочай назвай «PARTY-zan фільм».
Для арганізацыі выставы, дзе фатограф пакажа, як бачыў Беларусь за апошнія 7 год, трэба сабраць 5 тысяч дэнамінаваных рублёў.
Беларускія мытнікі прынялі амэрыканскую рок-гурт Red Hot Chili Peppers за іншых музыкаў.
Пры ўзмоцненых захадах бясьпекі на радзіме Аляксандра Лукашэнкі ў Шклоўскім раёне пачалося купальскае сьвята «Александрыя зьбірае сяброў».
Пісьменьнікі і журналісты хвілінай маўчаньня ўшанавалі памяць мовазнаўцы і журналіста Радыё Свабода Юрася Бушлякова, які праз цяжкую хваробу пайшоў з жыцьця ў 2013 годзе.
Павел Баранаў перамог у глядацкім галасаваньні і пракамэнтуе фінальны матч чэмпіянату Эўропы-2016 памідж Партугаліяй і Францыяй.
8 ліпеня на скрыжаваньні дарог у вёсцы Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага раёну распачаўся YIII Рэспубліканскі фэст народнага гумару «Аўцюкі-2016».
Гэтая праца скульптара можа стаць самай высокай статуяй Хрыста ў Эўропе. Вышыня знакамітай статуі ў Рыё-дэ-Жанэйра складае ўсяго 38 мэтраў.
На зьезьдзе партыі «Яблоко», які прайшоў у Маскве, кінарэжысэр Аляксандр Сакураў быў зацьверджаны адным з кандыдатаў у дэпутаты на маючых адбыцца 18 верасьня выбараў у Дзяржаўную думу. Ён узначальвае пецярбурскі сьпіс кандыдатаў ад гэтай партыі.
8 ліпеня ў менскім дворыку на плошчы Свабоды, 4 выступяць фіналісты конкурсу «Засьпявай 3.0», а разам зь імі — рок-князёўна Кася Камоцкая.
Міністар культуры Расеі Ўладзімер Мядзінскі заклікаў міністэрства адукацыі і навукі РФ зьмяніць суадносіны гадзін выкладаньня рускай і замежных моў у школах Расеі.
Расейская прэса паведамляе, што Джамале адмовілі ва ўдзеле, прадстаўнікі Джамалы — што яна і не плянавала ўдзелу, з прапановамі да яе не зьвярталіся.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Foundation (HRF) вырашыла ануляваць прэмію імя Вацлава Гаўла, якую прысудзілі расейскаму мастаку Пятру Паўленскаму ў траўні.
Такую ўзнагароду паэт атрымаў ад лiтоўскага Міністэрства замежных спраў за пераклады зь літоўскай мовы на беларускую.
Надбудаваць над горадам гіганцкую сетку, у якой разьмясьціць перагорнутыя дагары нагамі будынкі зь лесам зьверху. Такім бачаць рашэньне ўрбаністычных праблемаў у менскай студыі KAVA Architects.
Магілёўскія сябры Таварыства беларускай мовы адзначылі дзень народзінаў Янкі Купалы на Замкавай гары, якую сам Купала назваў Магілай Льва. Штогод на 7 ліпеня ТБМаўцы зьбіраюцца на ёй.
Менгарвыканкам адмовіў паэту Ўладзімеру Някляеву ў правядзеньні чытаньняў, прымеркаваных да яго юбілею, у сквэры імя Янкі Купалы.
На форме нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе будзе вышыванка. Дызайнэр Іван Айплатаў упіша ў новую форму сымбаль з азбукі беларускага арнамэнту «сям’я».
Штотыднёвік «Аргумэнты і факты ў Беларусі» запусьціў аўдыёпраект на беларускай мове. Вядомыя артысты агучылі краязнаўчыя казкі, якія ў рэдакцыю дасылалі чытачы газэты.
30 год таму сьпявак саромеўся папулярнасьці, якую яму прынес «Першы сшытак».
Сёньня дзень народзінаў народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (1882—1942).
«Важна, каб Магдалена, як частка беларускай гісторыі, была ў Беларусі», — Мацей Радзівіл
5 ліпеня раптоўна пайшоў з жыцьця шматгадовы рэдактар часопісу «Роднае слова» Міхась Шавыркін.
Аўтары фільму размаўляюць з беларускімі журналістамі і блогерамі, якія спрабуюць распавядаць праўду пра Беларусь.
Эміль Зянько апублікаваў захапляльны і сюррэалістычны ролік, прысьвечаны дэнамінацыі.
Выстава прац беларускіх мастакоў, якія рабіліся падчас пленэру пад Данецкім аэрапортам мінулай восеньню, адкрыецца 5 ліпеня.
Запіс завершаны — засталося змайстраваць, выдаць і прэзэнтаваць.
Касьцяк рэдакцыі застаецца ранейшым — Паўлюк Канавальчык і Лёлік Ушкін. І хоць цяпер «Навінкі» будуць існаваць у Інтэрнэце ў выглядзе сатырычнага блогу, мэты яго не зьмяняюцца — кпіць і высьмяхацца.
Сузаснавальнікамі прэміі зьяўляюцца Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Беларускі ПЭН-Цэнтар і Міжнародны дабрачынны фонд «Вяртаньне».
Загрузіць яшчэ