На віншавальнай расьцяжцы гарадзенцы заўважылі старую выяву гораду над Дзьвіной.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ініцыюе разьвіцьцё ў Беларусі, у месцах кампактнага пражываньня этнічных украінцаў, сеткі навучальных установаў дзеля стварэньня спрыяльных магчымасьцяў вывучэньня ўкраінскай мовы.
У Магілёве пабурылі стары будынак, на якім да нядаўняга часу была шыльда з пазнакаю «Гісторыка-культурная каштоўнасьць». Чытачы Свабоды даслалі фатаздымкі, на якіх замест дома застаўся груд цэглы.
За 25 гадоў сувэрэннага існаваньня этнакультурныя каштоўнасьці застаюцца ў загоне. У чым прычыны такой зьявы?
Сьвятлану Алексіевіч узнагародзілі ў Пэкіне кніжнай прэміяй «Вэньцьзінь» (Wenjin). Гэта самая прэстыжная літаратурная ўзнагарода ў Кітаі. Яна была запачаткаваная Нацыянальнай бібліятэкай краіны ў 2004 годзе.
Невядомыя раней банкноты 1993 году выпуску зьявіліся на міжнародным аўкцыёне Stackʼs Bowers Galleries. Стартавая цана за набор з шасьці банкнотаў складала 6 тысяч даляраў.
Апазыцыя практычна не карыстаецца беларускай мовай, заявіў 25 жніўня на сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 84 член Савету Рэспублікі Ігар Марзалюк.
Са спазьненьнем — паабяцаўшы зрабіць гэта яшчэ ў чэрвені — мясцовыя ўлады ўсё ж узяліся за рэстаўрацыю аднаго са знакавых помнікаў у Полацку.
Спэктакль па паэме Някляева «Рускі цягнік» быў паказаны ў клюбе Нацыянальнага тэатру Фінляндыі.
Васілю Шарапаву давялося ўдзельнічаць у эпахальнай падзеі — афармляць «расчлянёны» помнік правадыру ўсіх народаў, зрынуты з п’едэсталу ў 1961-м.
Сярод 6 абласных бібліятэк толькі адна названая ў гонар беларускага дзеяча — Гарадзенская абласная бібліятэка імя Яўхіма Карскага. Усе астатнія — ці ў гонар Леніна, ці ў гонар замежных пісьменьнікаў — Аляксандра Пушкіна і Максіма Горкага.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нефармальную сустрэчу зь вядомым амэрыканскім кінаакторам Стывэнам Сыгалам.
На дамах у гарадзкім пасёлку Мір усталёўваюць новыя шыльды. На іх побач з сучаснымі назвамі вуліц мястэчка — і гістарычныя.
У «Беларускім кнігазборы» выйшла «Выбранае» пісьменьніка-дысыдэнта Алеся Наўроцкага. Госьцем перадачы — укладальнік кнігі Віктар Жыбуль.
Амэрыканская акторка Сара Джэсіка Паркер выклала ў інстаграме фота кніг, якія яна чытае. Сярод іх — «Час сэканд-хэнд» Сьвятланы Алексіевіч.
26 жніўня на хутары «Шаблі» пройдзе канцэрт беларускага сьпевака Зьмітра Вайцюшкевіча.
Замежныя грамадзяне змогуць да пяці сутак знаходзіцца бязь візы ў спэцыяльным турысцка-рэкрэацыйным парку «Аўгустоўскі канал» і на прылеглых да яго тэрыторыях.
Беларуская нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч узяла ўдзел у Шанхайскім кніжным кірмашы, які праходзіў 17-21 жніўня.
Тэрмін завяршэньня рэстаўрацыі палацу Пуслоўскіх у Косава перасунуты на нявызначаны тэрмін.
22 жніўня 1861 году нарадзіўся Ігнат Буйніцкі, стваральнік унікальнага танцавальна-драматычнага тэатру.
Нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры 2015 году Сьвятлана Алексіевіч запрасіла ў свой новы загарадны дом выдаўцоў з маскоўскага выдавецтва «Время».
Калюмбія выпусьціла ў абарачэньне банкноты з выявай знакамітага пісьменьніка Габрыэля Гарсія Маркеса.
Гадзінны канцэрт Лявона Вольскага меўся адбыцца 19 жніўня ў межах конкурсу «Засьпявай 3.0» на летняй тэрасе кавярні «Chill out» на плошчы Свабоды ў Менску.
Вярхоўны суд Ізраілю пастанавіў, што збор неапублікаваных рукапісаў Франца Кафкі павінен быць перададзены з ізраільскай сям’і ў Нацыянальную бібліятэку краіны.
Сёньня ў Кітай прыбыла беларуская нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч, якая стане госьцяй двух кніжных кірмашоў, дзе будуць прэзэнтавацца пераклады яе кніг на кітайскую.
Перад гастролямі ў ЗША беларускі гурт «Стары Ольса» выпусьціў новы альбом сярэднявечных кавэраў на рок-хіты «Medieval Classic Rock».
Сярод 15 фільмаў, намінаваных на атрыманьне штогадовай прэміі Эўрапейскай кінаакадэміі ў сэкцыі дакумэнтальных фільмаў — праца рэжысэра Сяргея Лазьніцы «Падзея», прысьвечаная жнівеньскім дням 1991 году, якія вырашылі лёс Савецкага Саюзу.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.
Працягваецца збор сродкаў на экранізацыю апавяданьня Васіля Быкава «Народныя мсьціўцы». Аўтар праекту і рэжысэр Аляксандар Меліхавец адказаў на пытаньні Радыё Свабода.
Кіраўнік дызайн-студыі «Адліга» Анатоль Лазар у камэнтары Свабодзе назваў новыя ліўрэі самалётаў «Белавія» «ня надта прывабнымі». Белы васілёк на блакітным фоне выглядае бессэнсоўна, лічыць ён.
Першы брэндаваны Boeing 737-800 «Белавія» ў новай ліўрэі прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Менск».
Кнігі беларускага першадрукара цяпер будуць дасьледаваць і за акіянам — у Вашынгтоне, у Бібліятэцы Кангрэсу ЗША, а таксама ў Нью-Йорку, у публічнай бібліятэцы імя Стывена Шварцмана.
У Бярозаўскім раёне на Берасьцейшчыне адбыўся нацыянальны чэмпіянат па ручным сенакашэньні. Мэта экалягічнага фэстывалю «Спораўскія сенакосы» — папулярызацыя аховы прыроды.
У Чавусах гадавіну наданьня гораду Магдэбурскага права адзначылі адкрыцьцём інфармацыйнай дошкі. Яе ўсталявалі на будынку раённага гісторыка-краязнаўчага музэю. Шыльда стала плёнам руплівасьці Магілёўскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы.
Гарадзенская эпархія Беларускай праваслаўнай царквы атрымала ад уладаў дазвол усталяваць у Горадні помнік Давыду Гарадзенскаму. Гарвыканкам апытвае жыхароў гораду, дзе яго паставіць.
На вуліцы Леніна насупраць Менскага заводу імя Кастрычніцкай рэвалюцыі «МЗОР» зьявіўся абноўлены білборд, прысьвечаны музэям Беларусі.
Змаганьне грамадзкасьці за помнік архітэктуры «віленскага барока» — будынак кляштара базыльянаў у Воршы — распачалося яшчэ ў 2004 годзе. Тады падчас моцнага сьнегападу часткова абрынуўся дах.
Міхал Клеафас Агінскі прыяжджае ў Маладэчна пасьля вайны 1812 году і змагаецца тут зь мерцьвякамі, якія паажывалі — забітымі францускімі жаўнерамі.
Мастак і музыка Андрусь Такінданг — пра вайну на Данбасе, вышыванкі ад БРСМ і «Арт-сядзібы» і мову як абарону ад агрэсіі.
«Ужо ўсё выпраўляецца, і ў хуткім часе білборды будуць замененыя. Прыносім свае выбачэньні ўважлівым чытачам і дзякуем за тое, што заўважылі памылкі».
15 жніўня ў Літаратурным музэі Петруся Броўкі адбудзецца сустрэча з актывам моладзевай грамадзкай арганізацыі «Крывічы» з расейскага Іркуцку. Гэтая суполка беларусаў Сібіры існуе ад 1997 году і падтрымлівае цікаўнасьць да нацыянальнай культуры шматлікімі імпрэзамі.
На вуліцы Леніна насупраць Менскага заводу імя Кастрычніцкай рэвалюцыі «МЗОР» зьявіўся білборд, прысьвечаны музэям Беларусі.
У інтэрнэт-краме symbal.by зьявіліся цішоткі са стылізаванымі выявамі бусла і зубра на фоне традыцыйнага беларускага арнамэнту.
Жыхар Менску Ягор Макарэвіч зьвярнуўся да кіраўніцтва «Дарорс» з пісьмовай прапановай зьмяніць плэйліст, які выкарыстоўваецца ў залі чаканьня на трэцім паверсе Менскага чыгуначнага вакзала.
«Ідзеш па вёсцы і ўсюды натыкаесься на замкі альбо разруху. Хутка, відаць, і школу закапаюць, бо нічога лепшага прыдумаць ня могуць»
«Мы бачым тэндэнцыю пашырэньня выкарыстаньня беларускай сымболікі ва ўсіх сфэрах жыцьця, у тым ліку – і ў эканамічнай. Сапраўдны лідэр павінен разумець новыя трэнды і скарыстоўваць іх»
Загрузіць яшчэ