Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На білбордзе «Музэі Беларусі» выправілі правапісныя памылкі (абноўлена)


На вуліцы Леніна насупраць Менскага заводу імя Кастрычніцкай рэвалюцыі «МЗОР» зьявіўся абноўлены білборд, прысьвечаны музэям Беларусі.

У межах гэтага праекту на сайце «Музэі Беларусі» ствараюцца віртуальныя туры па музэях краіны. Падтрымлівае ініцыятыву Міністэрства культуры Беларусі.

Спачатку на білбордзе былі дзьве правапісныя памылкі: у канцы дзеяслова пасьля літары «ш» — мяккі знак («любішь»), слова «сваю» напісанае праз «о» («свою»).

Куратарка праекту «Музэі Беларусі» Ксенія Тарасевіч патлумачыла Свабодзе, што «артаграфічныя памылкі на білбордзе зьявіліся таму, што спрацаваў чалавечы фактар».

Сёньня ў горадзе зьявіліся новыя білборды, ужо без памылак.

«Мы ўсе можам памыляцца. Яшчэ раз просім прабачэньня ў чытачоў і выказваем удзячнасьць за ўважлівае стаўленьне да праекту „Музэі Беларусі“. Сёньня білборд быў заменены, і ўжо цяпер на вуліцах Менску вы можаце ўбачыць новую рэкляму. Мы дзякуем тым, хто нас падтрымліваў учора і дапамагаў растлумачыць сытуацыю, і спадзяемся, што такі своеасаблівы PR для праекту толькі павысіць цікавасьць да яго», — пракамэнтавала сытуацыю кіраўнік праекту «Музэі Беларусі» Марына Раман.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG