Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Стары Ольса» выступіць у ЗША з альбомам сярэднявечных кавэраў на рок-хіты


Перад гастролямі ў ЗША беларускі гурт «Стары Ольса» выпусьціў новы альбом сярэднявечных кавэраў на рок-хіты «Medieval Classic Rock».

«Грошы на альбом зьбіраліся яшчэ ў сакавіку праз kickstarter, і цяпер мы яго выдалі. Ён надрукаваны ў ЗША. 19 жніўня ў нас першы канцэрт і прэзэнтацыя гэтага альбому ў Сан-Францыска. І потым мы едзем праз усю Амэрыку, праз 23 штаты, граем сольныя канцэрты на сярэдневечных фэстывалях. І заканчваем сваё падарожжа ў Х’юстане», — распавяла карэспандэнту Свабоды прадстаўніца гурту Марыя Шарый.

У новы альбом увайшло 9 твораў.

«Сем зь іх зьбіраліся цягам мінулага году, калі праект ОНТ „Легенды. Live“ прапаноўваў нам зрабіць новыя кавэры. Падчас kickstarter мы маглі яшчэ дадаць два новыя кавэры, за якія прагаласавалі людзі падчас апытанкі», — сказала Марыя Шарый.

Прэзэнтацыю новага альбома ў Менску «Стары Ольса» плянуе ў лістападзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG