Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка ініцыюе стварэньне ў Беларусі цэнтраў вывучэньня ўкраінскай мовы


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ініцыюе разьвіцьцё ў Беларусі, у месцах кампактнага пражываньня этнічных украінцаў, сеткі навучальных установаў дзеля стварэньня спрыяльных магчымасьцяў вывучэньня ўкраінскай мовы.

Як паведамілі радыё Свабода ў прэсавай службе ўкраінскага прэзыдэнта, пра гэта йшла размова сёньня ў часе сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея з Пятром Парашэнкам.

Таксама беларускі міністар «падзякаваў прэзыдэнту Ўкраіны за садзейнічаньне ў аднаўленьні канструктыўнага дыялёгу Беларусі з Эўрапейскім Зьвязам», — адзначылі ў прэсавай службе Пятра Парашэнкі.

Уладзімер Макей і Пятро Парашэнка пагаварылі пра пашырэньне супрацоўніцтва ў машынабудаваньні, энэргетыцы, аграпрамысловым комплексе і транспартнай сфэры, пра тое, як завяршыць уладкаваньне беларуска-украінскай мяжы «адпаведна лепшым сусьветным стандартам».

Яны таксама абмеркавалі сумесныя культурныя імпрэзы з нагоды 345-годзьдзя аўтара першай Канстытуцыі Ўкраіны — гетмана Піліпа Орліка, які нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Менскай вобласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG