Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца амэрыканскай выведкі: Расея — самая актыўная пагроза для выбараў у ЗША


Дырэктарка Нацыянальнай выведкі ЗША Эўрыл Хэйнс
Дырэктарка Нацыянальнай выведкі ЗША Эўрыл Хэйнс

Замежных субʼектаў, у тым ліку недзяржаўных, якія імкнуцца паўплываць на амэрыканскія выбары, робіцца ўсё больш. Расея, Кітай і Іран зьяўляюцца найбольш значнымі сярод іх.

З такой заявай выступіла дырэктарка Нацыянальнай выведкі ЗША Аўрыл Гэйнз на слуханьнях у сэнацкім Камітэце выведкі. Пра гэта паведаміў «Голас Амэрыкі».

Расея застаецца самай актыўнай замежнай пагрозай для выбараў у ЗША, — сказала Гэйнз. — Мэты расейскага ўраду ў такіх апэрацыях уплыву, як правіла, уключаюць падрыў даверу да дэмакратычных інстытутаў ЗША, абвастрэньне сацыяльна-палітычных рознагалосьсяў у Злучаных Штатах і аслабленьне падтрымкі Ўкраіны з боку Захаду, падкрэсьліла дырэктарка Нацыянальнай выведкі.

Камітэты Кангрэсу пачалі вывучаць паведамленьні аб замежных, у прыватнасьці расейскіх, спробах паўплываць на амэрыканскую грамадзкую думку пасьля таго, як выведслужбы ЗША палічылі, што структуры, якія падтрымліваюцца Крамлём, імкнуліся павысіць шанцы Дональда Трампа на перамогу ў 2016 годзе.

Як ацэньвае Гэйнз, намаганьні ўраду ў абароне выбараў сталі больш эфэктыўнымі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2016 году.
Слуханьні, якія адбыліся ў сераду, сталі першымі адкрытымі слуханьнямі камітэту на тэму выбараў у ЗША ў 2024 годзе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG