Замежныя грамадзяне змогуць да пяці сутак знаходзіцца бязь візы ў спэцыяльным турысцка-рэкрэацыйным парку «Аўгустоўскі канал» і на прылеглых да яго тэрыторыях.
Беларуская нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч узяла ўдзел у Шанхайскім кніжным кірмашы, які праходзіў 17-21 жніўня.
Тэрмін завяршэньня рэстаўрацыі палацу Пуслоўскіх у Косава перасунуты на нявызначаны тэрмін.
22 жніўня 1861 году нарадзіўся Ігнат Буйніцкі, стваральнік унікальнага танцавальна-драматычнага тэатру.
Нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры 2015 году Сьвятлана Алексіевіч запрасіла ў свой новы загарадны дом выдаўцоў з маскоўскага выдавецтва «Время».
Калюмбія выпусьціла ў абарачэньне банкноты з выявай знакамітага пісьменьніка Габрыэля Гарсія Маркеса.
Гадзінны канцэрт Лявона Вольскага меўся адбыцца 19 жніўня ў межах конкурсу «Засьпявай 3.0» на летняй тэрасе кавярні «Chill out» на плошчы Свабоды ў Менску.
Вярхоўны суд Ізраілю пастанавіў, што збор неапублікаваных рукапісаў Франца Кафкі павінен быць перададзены з ізраільскай сям’і ў Нацыянальную бібліятэку краіны.
Сёньня ў Кітай прыбыла беларуская нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч, якая стане госьцяй двух кніжных кірмашоў, дзе будуць прэзэнтавацца пераклады яе кніг на кітайскую.
Перад гастролямі ў ЗША беларускі гурт «Стары Ольса» выпусьціў новы альбом сярэднявечных кавэраў на рок-хіты «Medieval Classic Rock».
Сярод 15 фільмаў, намінаваных на атрыманьне штогадовай прэміі Эўрапейскай кінаакадэміі ў сэкцыі дакумэнтальных фільмаў — праца рэжысэра Сяргея Лазьніцы «Падзея», прысьвечаная жнівеньскім дням 1991 году, якія вырашылі лёс Савецкага Саюзу.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.
Працягваецца збор сродкаў на экранізацыю апавяданьня Васіля Быкава «Народныя мсьціўцы». Аўтар праекту і рэжысэр Аляксандар Меліхавец адказаў на пытаньні Радыё Свабода.
Кіраўнік дызайн-студыі «Адліга» Анатоль Лазар у камэнтары Свабодзе назваў новыя ліўрэі самалётаў «Белавія» «ня надта прывабнымі». Белы васілёк на блакітным фоне выглядае бессэнсоўна, лічыць ён.
Першы брэндаваны Boeing 737-800 «Белавія» ў новай ліўрэі прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Менск».
Кнігі беларускага першадрукара цяпер будуць дасьледаваць і за акіянам — у Вашынгтоне, у Бібліятэцы Кангрэсу ЗША, а таксама ў Нью-Йорку, у публічнай бібліятэцы імя Стывена Шварцмана.
У Бярозаўскім раёне на Берасьцейшчыне адбыўся нацыянальны чэмпіянат па ручным сенакашэньні. Мэта экалягічнага фэстывалю «Спораўскія сенакосы» — папулярызацыя аховы прыроды.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Чавусах гадавіну наданьня гораду Магдэбурскага права адзначылі адкрыцьцём інфармацыйнай дошкі. Яе ўсталявалі на будынку раённага гісторыка-краязнаўчага музэю. Шыльда стала плёнам руплівасьці Магілёўскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы.
Гарадзенская эпархія Беларускай праваслаўнай царквы атрымала ад уладаў дазвол усталяваць у Горадні помнік Давыду Гарадзенскаму. Гарвыканкам апытвае жыхароў гораду, дзе яго паставіць.
На вуліцы Леніна насупраць Менскага заводу імя Кастрычніцкай рэвалюцыі «МЗОР» зьявіўся абноўлены білборд, прысьвечаны музэям Беларусі.
Змаганьне грамадзкасьці за помнік архітэктуры «віленскага барока» — будынак кляштара базыльянаў у Воршы — распачалося яшчэ ў 2004 годзе. Тады падчас моцнага сьнегападу часткова абрынуўся дах.
Міхал Клеафас Агінскі прыяжджае ў Маладэчна пасьля вайны 1812 году і змагаецца тут зь мерцьвякамі, якія паажывалі — забітымі францускімі жаўнерамі.
Мастак і музыка Андрусь Такінданг — пра вайну на Данбасе, вышыванкі ад БРСМ і «Арт-сядзібы» і мову як абарону ад агрэсіі.
«Ужо ўсё выпраўляецца, і ў хуткім часе білборды будуць замененыя. Прыносім свае выбачэньні ўважлівым чытачам і дзякуем за тое, што заўважылі памылкі».
15 жніўня ў Літаратурным музэі Петруся Броўкі адбудзецца сустрэча з актывам моладзевай грамадзкай арганізацыі «Крывічы» з расейскага Іркуцку. Гэтая суполка беларусаў Сібіры існуе ад 1997 году і падтрымлівае цікаўнасьць да нацыянальнай культуры шматлікімі імпрэзамі.
На вуліцы Леніна насупраць Менскага заводу імя Кастрычніцкай рэвалюцыі «МЗОР» зьявіўся білборд, прысьвечаны музэям Беларусі.
У інтэрнэт-краме symbal.by зьявіліся цішоткі са стылізаванымі выявамі бусла і зубра на фоне традыцыйнага беларускага арнамэнту.
Жыхар Менску Ягор Макарэвіч зьвярнуўся да кіраўніцтва «Дарорс» з пісьмовай прапановай зьмяніць плэйліст, які выкарыстоўваецца ў залі чаканьня на трэцім паверсе Менскага чыгуначнага вакзала.
«Ідзеш па вёсцы і ўсюды натыкаесься на замкі альбо разруху. Хутка, відаць, і школу закапаюць, бо нічога лепшага прыдумаць ня могуць»
«Мы бачым тэндэнцыю пашырэньня выкарыстаньня беларускай сымболікі ва ўсіх сфэрах жыцьця, у тым ліку – і ў эканамічнай. Сапраўдны лідэр павінен разумець новыя трэнды і скарыстоўваць іх»
Задоўга да моды на вышыванкі і вышымайкі беларускамоўны праграміст Павал Шут стварыў сайт spampavac.by, дзе публікаваў для спампоўваньня вэктарныя малюнкі зь беларускім арнамэнтам і тлумачыў, як самастойна ў праграме Adobe Illustrator вымалёўваць узоры.
Сёньня раніцай памёр беларускі кампазытар, зьбіральнік беларускага фальклёру, настаўнік Алесь Уладзіміравіч Рашчынскі.
За свае працы Неізьвеснага крытыкаваў тагачасны кіраўнік Савецкага Саюза Мікіта Хрушчоў.
Севярынец выказаў шкадаваньне, што «партыя са стогадовай гісторыяй у сучаснай Беларусі ня мае магчымасьці атрымаць рэгістрацыю».
Чытаньні, прысьвечаныя Ларысе Геніюш, адбыліся ў памяшканьні, якое аздабляе цікавая выява Калоскага храма — якім ён мог быць у старажытнасьці. Гучалі ўспаміны пра паэтку, яе вершы. Сьпявалі песьні, у тым ліку — на яе вершы.
Два беларускія буктрэйлеры, якія перамаглі ў пятым фэстывалі мабільнага кіно velcom Smartfim, прынятыя да ўдзелу ў конкурсе прэстыжнага амэрыканскага кінафэстывалю iPhone Film Festival.
Ва ўкраінскім горадзе Луцк адбыўся юбілейны дзясяты фэстываль украінскага духу «Бандэрштат».
Ва ўпраўленьні па ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Менгарвыканкаму паведамілі, што білборд з памылкамі, які быў прысьвечаны Францыску Скарыну, зьнялі.
Карыстальнікі сацыяльных сетак заўважылі на новым білбордзе, усталяваным у Менску і прысьвечаным Году культуры, некалькі памылак.
Дачка сьпевака Лявона Вольскага і прадусаркі Ганны Вольскай прадставіла ўласны музычны праект, у межах якога прэзэнтавала тры песьні ўласнага аўтарства. У інтэрвію Радыё Свабода дзяўчына расказала, як пачала займацца музыкай, і падзялілася плянамі на будучыню.
Традыцыйна ў дзень народзінаў Ларысы Геніюш у Зэльву зьяжджаюцца людзі з розных гарадоў Беларусі, каб ушанаваць ейную памяць.
Кнігарня «Галіяфы» аднайменнага выдавецтва знайшла новае памяшканьне.
На вежы параднага ўваходу ў адрэстаўраваную сядзібу Міхала Клеафаса Агінскага ў Залесьсі ўсталяваны гадзіньнік. Ён не прэтэндуе на поўную адпаведнасьць страчанаму арыгіналу, больш за тое, кожная новая гадзіна на ім адлічваецца боем курантаў Спаскай вежы маскоўскага Крамля.
Археолягі з Інстытуту гісторыі НАН Беларусі знайшлі падмурак невядомай рэзыдэнцыі XVI-XVII стагодзьдзяў каля Мірскага замку. Раней лічылася, што на месцы руінаў стаяў толькі палац XX стагодзьдзя.
Джавані лічыць: напісаўшы на шыльдзе па-беларуску, ён падкрэсьлівае сваю павагу да беларускай культуры.
У Карэліцкім раёне побач зь Мірскім замкам упершыню праводзяцца археалягічныя пошукі на месцы, дзе калісьці быў палац Сьвятаполк-Мірскіх канца XIX стагодзьдзя.
Яна напісала выдатныя кнігі, адна зь якіх была адзначаная Дзяржаўнай прэміяй Беларусі. Стварыла музэй свайго ўлюбёнага паэта Максіма Багдановіча. Яна аберагае сваю самоту, але па-ранейшаму ня мірыцца зь невуцтвам чыноўнікаў. Госьцяй перадачы — гарадзенская пісьменьніца Данута Бічэль.
Загрузіць яшчэ