Хай арнамэнт стане першым крокам да шырокага вяртаньня «Пагоні».
Архітэктар Вадзім Пракопчык распрацаваў калекцыю саколак з сымболікай традыцыйнага беларускага арнамэнту «Крывіцкія руны». Аснову дызайну склалі знакі арнамэнтальнага шрыфта Міхаіла Баярына «Бліскавіца».
А што адбылося? Калегі ўставілі чэкісту ў маўзэр абойму халастых патронаў. Пажартавалі. Жарт варты гратэску вялікага пісьменьніка.
Ігар Случак ужо некалькі гадоў лістуецца з чыноўнікамі і фірмамі, змагаючыся за прастору і правы для беларускамоўных. Пра посьпехі і няўдачы ў гэтым змаганьні — у новым цыклі на Радыё Свабода.
Ці прыжыўся сярод местачкоўцаў Крайску помнік самаму, напэўна, спрэчнаму расейскаму сьвятому?
У ноч на 30 ліпеня пайшоў з жыцьця беларускі кінарэжысэр Уладзімер Дашук.
Уладальнікаў пазбавілі права гандляваць кнігамі. Такі ж лёс напаткаў і іншыя ўстановы, якія месьцяцца па адрасе вул. Валгаградзкая, 6. Ня так даўно ў кнігарні запрацавала літаратурная кавярня.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Сусьветная вайна 1914-1918 гадоў – якую пасьля яе заканчэньня сталі называць «вялікай» – спарадзіла вялікую сусьветную літаратуру.
Дзяржаўнае агенцтва Ўкраіны ў пытаньнях кіно выдала загад аб абавязковай экспэртызе фільмаў расейскай вытворчасьці, якія плянуюцца да пракату, на прадмет адпаведнасьці нацыянальнаму заканадаўству.
У панядзелак Дзярждэпартамэнт ЗША абнародаваў штогадовую справаздачу пра стан рэлігійнай свабоды ў сьвеце. Прапануем вам агляд разьдзелу, прысьвечанага Беларусі.
У Радуні Воранаўскага раёну ствараецца музэй валуноў пад адкрытым небам — адзіны ў Гарадзенскай вобласьці.
Тры маладыя дзяўчыны — Наста, Натальля і яшчэ адна Наста — разам зь сябрамі гадамі ўзнаўляюць беларускія нацыянальныя строі. Носяць самі і праз рукі і сэрца прапускаюць кожную кашулю, зробленую на замову.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Дасьпехі гэтыя ўнікальныя тым, што яны падкрэсьліваюць прыналежнасьць рыцарскага абмундзіраваньня да заходнеэўрапейскай мілітарнай традыцыі.
Як увогуле сёньня ў постсавецкім рэгіёне перасякаюцца палітыка і мастацтва, творчасьць і грамадзянскасьць? Навошта творцы, людзі мастацтва публічна выказваюць свае палітычныя пазыцыі? Глядзіце новы выпуск «Бяз гальштукаў».
27 ліпеня 1990 г была прынятая дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР. З гэтай нагоды публікуем знакамітае эсэ Ўладзімера Арлова, напісанае за паўгоду да тых падзеяў.
Акцыя прысьвечаная 24-й гадавіне абвяшчэньня сувэрэнітэту.
Яму 33 — узрост, калі, згодна з паданьнем, мужчына робіць самы першы крок у галоўнай справе жыцьця. Ён зрабіў гэта, адштурхнуўшыся ад зямлі, каб паехаць на ровары, адкрываючы для сябе і іншых ахінутыя таямніцамі старасьвецкія куточкі роднага гораду. Культуроляг, музыка, эсэіст, краязнавец, ініцыятар тэматычных роварных экскурсіяў па Менску Раман Абрамчук — герой новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».
Госьцем «Вольнай студыі» — ініцыятар і арганізатар сьпеваў на вольным паветры Сяржук Доўгушаў.
Радыё Свабода прадстаўляе аўдыёзапіс успамінаў сцэнарыста і літаратара Ўладзімера Халіпа «Краявід зь кінакамэрай».
Што ў Ірляндыі й Швайцарыі можна, а ў Беларусі — не. Піша Вінцук Вячорка.
З ініцыятывы ЮНЭСКА наступны, 2015 год абвешчаны годам палітычнага і грамадзкага дзеяча, дыплямата і кампазытара Міхала Клеафаса Агінскага. Як рухаецца падрыхтоўка да круглай даты?
Сумнеўная прэмія часопіса National Geographic Traveler трапіць у Менск.
За тыдзень да 100-годзьдзя ад пачатку Першай усясьветнай вайны прадстаўнікі дзяржаўных ведамстваў агучылі плян мерапрыемстваў дзеля ўшанаваньня ахвяраў тагачасных падзеяў. Чаму заплянаваныя імпрэзы аднабокія — перадусім з расейскім ухілам?
На афіцыйным сайце Віцебскага аблвыканкаму зьявілася паведамленьне, што ў адказ на прапанову шэрагу грамадзянаў у Вушачах будзе ўшанавана памяць Рыгора Барадуліна.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Юрмале пачалося музычнае спаборніцтва «Новая хваля». На яго не прыехалі трое расейскіх артыстаў, якім міністар замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс напярэдадні закрыў уезд у краіну — сьпевакі Ёсіф Кабзон, Алег Газманаў ды Валерыя.
Вёска Пруды здаўна славіліся сваімі майстрамі на ўсё налібацкае навакольле. Прудоўскія майстры будавалі хаты, складалі печы і выраблялі бочкі. Ці застаўся хоць які сьлед ад прамінулай славы Прудоў?
У Менску прэзэнтавалі кнігу Алеся Бяляцкага «Іртутнае срэбра жыцьця. Нататкі правабаронцы».
Адзіная ў Беларусі дзейная лютэранская кірха ў старой частцы Горадні стаіць без рэстаўрацыі. Абяцаньні былога старшыні аблвыканкаму Сямёна Шапіры скончыць рэстаўрацыю да фэстывалю нацыянальных культур так і засталіся абяцаньнямі.
І ў яркіх творцаў бываюць відавочныя правалы. Менавіта так я б ацаніў гэты тэкст Бахарэвіча. У ім аўтар палымяна накінуўся на вышыванкі, якія для яго сталі злавеснай прыкметай антыэўрапейскасьці і ўсіх клятых традыцыйных каштоўнасьцяў.
Стывэна Сігала не захацелі бачыць на фэстывалі ў Эстоніі, а Грузія адмовілася ад гастроляў Сяргея Бязрукава. Хто з артыстаў пацярпеў на полі расейска-ўкраінскага канфлікту і каго зь іх караюць рублём і далярам за выказваньне палітычнай пазыцыі?
У вёсцы Астроўшчына Полацкага раёну распачаўся мастацкі плэнэр «У пошуках Атлянтыды». Гэта ўжо дзясяты пленэр, мэта якога — захаваньне ў мастацкіх творах той Беларусі, пра якую мала ведаюць і якая ўжо зьнікае.
Бліц-агляд падзеяў дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
«Рэчы паміж жыцьцём і сьмерцю» — такую назву атрымала ўнікальная выстава, разгорнутая ў залях Нацыянальнага гістарычнага музэю Беларусі. Выстава зьяўляецца беларуска-швэдзкім праэктам, прымеркаваным да 100-годьдзя пачатку Першай сусьветнай вайны.
Радыё Свабода прадстаўляе аўдыёзапіс успамінаў гарадзенскага пісьменьніка і журналіста Сяргея Астраўца
Амаль 300 тысяч чалавек падпісалі анлайн-пэтыцыю аб перасяленьні белага мядзьведзя з заапарку Аргентыны ў Канаду.
Прыдумай* дызайн для майкі (цішоткі, футболкі, саколкі, тышыртсу) — а потым апрані! Галоўны прыз — iPhone 4S.
1-ю ўсясьветную вайну савецкая гістарыяграфія занесла ў «другасныя» — маўляў, высьвятлялі адносіны варожыя імпэрыі, аднолькава чужыя бальшавіцкай ідэалёгіі. Ці зьмянілася сытуацыя праз 100 гадоў?
Самы час папоўніць скарбонку і ведаў пра гісторыю краіны і падвысіць пачуцьцё нацыянальнай годнасьці. Радыё Свабода прапануе пяць чытанак пра Грунвальдзкую бітву.
Загрузіць яшчэ