Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адпачывальнікам каля Цнянскага вадасховішча раздавалі дыскі зь беларускім рокам і віншавалі з 27 ліпеня (ФОТА)


Акцыя прысьвечаная 24-й гадавіне абвяшчэньня сувэрэнітэту.

З нагоды 24-й гадавіны абвяшчэньня сувэрэнітэту актывісты Арт Сядзібы і кампаніі «Рок-салідарнасьць» правялі акцыю каля Цнянскага вадасховішча.

Яны раздавалі музычныя дыскі «Сымбалі веры і свабоды», на якіх сабраныя сьпевы беларускіх выканаўцаў, прысьвечаныя гербу «Пагоня» і бел-чырвона-беламу сьцягу.

Глядзіце таксама: Агурбаш, Песьняры і Вольскі сьпяваюць пра «Пагоню» і бел-чырвона-белы сьцяг

Адзін з удзельнікаў акцыі Аляксей Сапрыкін распавёў, як адбывалася акцыя:

«У нас было каля паўтараста дыскаў „Сымбалі веры і свабоды“, а таксама ўлёткі ды флаеры. Мы надзелі майкі-вышыванкі ад Свабода Арт, і пайшлі ўздоўж Цнянскага вадасховішча. Пашанцавала з надвор’ем, людзей было мноства. Мы віншавалі адпачывальнікаў са сьвятам 27-га ліпеня, даравалі дыскі. Ставіліся надзвычай прыязна, дзякавалі па-беларуску. Многія пыталіся, дзе можна паслухаць ці спампаваць беларускую музыку».

Музычная складанка «Сымбалі веры і свабоды» прысьвечана нацыянальным сымбалям Беларусі. На дыску сабраныя кампазыцыі, якія выконваюць Зьміцер Вайцюшкевіч, «Песьняры», Аляксей Шадзько, Віктар Шалкевіч, Ліка Ялінская (Агурбаш), IQ-48, Сяржук Сокалаў-Воюш, Лявон Вольскі і іншыя — усяго 22 трэкі. Бонусамі — лекцыі пісьменьніка Уладзімера Арлова і гісторыка Сяргея Харэўскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG