Лідар негалосна забароненага ў Беларусі гурту «Ляпіс Трубяцкі» Сяргей Міхалок стаў героем дакумэнтальнай стужкі, якая выйшла ў эфір на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» у нядзелю, 13 ліпеня
Ці адпавядаюць сучасным культурным рэаліям стыль і канцэпцыя фэстывалю «Славянскі базар»? Якіх фэстываляў не хапае ў культурным жыцьці Беларусі? На гэтыя пытаньні адказвае музычны крытык Зьміцер Падбярэскі.
У Ваўкавыску на тэрыторыі сярэднявечнага гораду ідуць раскопкі. Да археолягаў там пабываў батальён Мінабароны, які знайшоў на могільніку ХІІІ—ХV стагодзьдзяў і затым перазахаваў парэшткі «невядомых чырвонаармейцаў».
Радрыга дэ ля Кадэна атрымаў гран-пры XXIII конкурсу выканаўцаў эстраднай песьні «Віцебск-2014» і 20 тысяч даляраў грашовага прыза.
Віцябляне шукаюць на «Славянскім базары» нацыянальнага і адметнага, прыкладам, стоячы ў чарзе па дранікі — але не беларускія, а літоўскія.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Галоўны прыз фэсту — «Крышталёвы глёбус» быў уручаны рэжысэру стужкі Георгію Авашвілі на ўрачыстай вячэры з нагоды закрыцьця кінафэстывалю.
У праекце бяруць удзел мастакі з Горадні, Гомеля, Віцебска, Менску, Пінску і Масквы
Беларуская інтэлігенцыя пачала таксама прапагандаваць вышыванкі. Чаму раптам? Глядзіце новы выпуск праграмы «Бяз гальштукаў».
Суботняе пахаладаньне адбілася на колькасьці людзей у цэнтры горада: ахвотных набыць сувэніры на «Задзьвінскім кірмашы» ці ў «Горадзе майстроў» істотна паменела.
Яму толькі сямнаццаць, але ў ягоным творчым актыве ўжо ўдзел у шматлікіх музычных праграмах, ляўрэацтва на конкурсах «Дзіцячая Новая хваля» і «Маладыя таленты Беларусі».
Радыё Свабода прадстаўляе выпуск «Гукапісу Свабоды», які прысьвечаны гісторыі муычнага фэста «Басовішча».
У Віцебску распачаўся фэстываль «Славянскі базар». Аналітыкі зьвяртаюць увагу на тое, што сёлетні фэстываль адбываецца на тле расейскай агрэсіі ва Ўкраіне і што ў такіх умовах гаварыць пра еднасьць «братніх народаў» не выпадае.
Тэатар «Санктъ-Петербургъ Опера» паставіў ідэалягічны музычны спэктакль пра Крым.
Шэраг беларускіх ВНУ падвысілі кошты на платнае навучаньне ў наступным годзе.
Аляксандар Лукашэнка звычайна прыяжджае на адкрыцьцё музычнага фэсту. Цырымонія адкрыцьця прызначана на 21:30. І з самага ранку 10 ліпеня навакол Летняга амфітэатру вядуцца сьпешныя працы па добраўпарадкаваньні.
Квіток на канцэрт з нагоды адкрыцьця Славянскага базару, у якім традыцыйна ўдзельнічае Аляксандр Лукашэнка, каштуе ад 600 тысяч да 1 мільёна 300 тысяч рублёў.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Цалкам адэкватныя людзі часам кажуць: маўляў, які ні ёсьць, але дэ-факта Лукашэнка «бацька нацыі», нічога тут ня зробіш – калі дажывем, будзем хадзіць каля ягоных помнікаў ды плявацца.
Ізраільска-арабскі пісьменьнік Саід Кашуа перадаў фрустрацыю ад падзеяў апошняга месяца ў Ізраілі ў сваёй калёнцы ў газэце «Гаарэц».
Расейская група падчас канцэрту ў межах «Славянскага базара» у Віцебску выканала ўкраінскую «Пісню про рушник» і пажадала Ўкраіне роськвіту.
Якую нацыю будуе Дзень незалежнасьці 3 ліпеня? У «Праскім акцэнце» пра гэта – шэф-рэдактар газэты «Наша Ніва» Андрэй Дынько, пісьменьнік і публіцыст Віктар Марціновіч і сацыёляг Лідзія Міхеева.
Беларускі гурт «Ляпіс Трубяцкі» запусьціў у інтэрнэце вяшчаньне ўласнай музычнай радыёстанцыі «Радыё Lyapis Crew».
У Менску адзначылі 132-ю гадавіну нараджэньня народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Каля помніка ў купалаўскім парку адбылася творчая імпрэза, арганізаваная літаратурным музэем Янкі Купалы. Ніхто з чыноўнікаў удзелу ў сьвяткаваньні ня браў.
Выходнымі ў Валожынскім раёне на хутары Шаблі прайшоў фэст «Вольнае паветра». Сёлета ён быў прысьвечаны Купальлю.
Проста трэба паразумецца і рабіць супольную справу.
Шмат хто знаёмы з пачуцьцём зьдзіўленай расчараванасьці, якая ахоплівае нас, калі мы трапляем у месцы свайго дзяцінства ці юнацтва і не знаходзім іх такімі, якімі яны некалі былі, і якімі нам запомніліся.
Конкурс кавэраў на песьню «Радыё Свабода», напісаную і выкананую гуртом УЛІС, закончыўся, але, нягледзячы на гэта, мы працягваем атрымліваць разнастайныя аранжыроўкі і інтэрпрэтацыі гэтага сьпеву.
Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» восеньню плянуе выпусьціць у пракат 4 карціны, піша БелТА са спасылкай на генэральнага дырэктара кінастудыі Алега Сільвановіча.
Размова вядзецца пра новую зьяву ў разьвіцьці беларускай культуры на польскім Падляшшы, дзе кампактна пражываюць этнічныя беларусы. А менавіта — пра спробу стварэньня там прафэсійнага беларускага тэатру.
5 ліпеня падчас традыцыйнага фэсту «Вольнае паветра» пад Валожынам адбыўся канфлікт наведнікаў зь мясцовай міліцыяй наконт бел-чырвона-белых і ўкраінскіх сьцягоў.
Яна рэдагуе сайт «Царква», ачольвае цэнтар «Экумэна» і ініцыятыву «За свабоду веравызнаньня». Юрыст, палітоляг, багаслоў Натальля Васілевіч — гераіня новага выпуску праграмы Сталкеры Свабоды.
Штодзённая музычная праграма Зьмітра Падбярэскага «Мэлёдыя дня» гучала на хвалях Радыё Свабода ў 2002 годзе.
Для чаго выкарыстоўваюць піратэхніку і амэрыканскія сьцягі кітайскай вытворчасьці, піша Голас Амэрыкі.
Расейскі апазыцыянэр і музычны крытык Арцемі Троіцкі вырашыў пераехаць на пастаяннае жыхарства ў Эстонію.
Помніка князю Альгерду віцьбічы чакалі чатыры гады. І чакалі б яшчэ сорак чатыры, каб ня «новая політычная сытуацыя», як выказваўся самы хамэлеоністы герой беларускай сцэны Мікіта Зносак
Аднак навіну пра перайменаваньне Савецкай плошчы ў плошчу Славы жыхары ўспрынялі без энтузіязму.
Ці засталіся сьляды на месцы фатальнай аварыі Ўладзімера Мулявіна? Як успамінаюць легендарнага песьняра ягоныя суседзі па лецішчы? І што магло выратаваць музыку ад сьмерці? Пра гэта падарожжа Зьмітра Бартосіка ў Лапаравічы, што на Менскім моры.
Як распавяла карэспандэнт Радыё Свабода Тацяна Вольтская, людзі ў піжамах, халатах і хатніх тапачках, зь любімымі кніжкамі і плюшавымі цацкамі ў руках, сустрэліся каля станцыі мэтро «Крастоўскі востраў».
Імпэрскія русіфікатары былі нагэтулькі суворыя, што русіфікавалі Беларусь польскімі назвамі гарадоў. Піша Вінцук Вячорка
Каля 140 чалавек прыйшлі 3 ліпеня ў менскі парк імя Горкага ў нацыянальных строях і бясплатна пакаталіся на атракцыёнах.
Загрузіць яшчэ