Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 20-я гадавіна абраньня першага прэзыдэнта Беларусі


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Менску пачнецца двухдзённы штогадовы сэмінар кіраўнікоў дыпляматычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў Рэспублікі Беларусь. На адкрыцьці сэмінару ў акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце РБ выступіць кіраўнік МЗС Уладзімер Макей.

У Менску па адрасе: вул. Кульман 4 пройдзе адкрытае пасяджэньне Форуму грамадзкіх арганізацый і грамадзянскіх ініцыятыў Менску.

Плянуецца падпісаньне дэклярацыі аб супрацоўніцтве, абмеркаваньне і прэзэнтацыя плянаў сумеснай работы арганізацый.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі няўрадавых аб’яднаньняў і ініцыятываў Менску, у тым ліку менскай гарадзкой арганізацыі прафсаюзу РЭП, Лігі разьвіцьця дэмакратыі «Грамадзянскі вэрдыкт», менскай гарадзкой арганізацыі АГП, менскай гарадзкой арганізацыі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі ды іншых. Пачатак а 14.00.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1917 — Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі дало прэм’ерную пастаноўку п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо».

1919 — у Горадні польскія ўлады забаранілі газэту «Родны край», а рэдактара Тамаша Грыба арыштавалі

1922 — абвешчана аўтаномія Беларускай праваслаўнай царквы на чале зь мітрапалітам Мэлхісэдэкам.

1941 — пачалася Смаленская абарончая апэрацыя. Упершыню ў Другой Сусьветнай вайне нямецкія войскі перайшлі ад наступу да абароны.

1972 — у вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёну адкрыўся Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік.

1991 — адбылася інаўгурацыя першага прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына

1992 — Беларусь стала чальцом Міжнароднага валютнага фонду

1994 — першым прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь у другім туры абраны Аляксандар Лукашэнка.

У гэты дзень нарадзіліся:

1509 — Жан Кальвін, францускі рэлігійны рэфарматар.

«Бог нічога не павінен нам за добрыя справы. Чаму ж? Таму што яны зыходзяць зь яго скарбніцы, у якой знаходзіліся задоўга да таго, як прыйшлі да нас».

Жан Кальвін

1781 — Антон Марціноўскі, беларускі выдавец і публіцыст

1871 — Марсэль Пруст, францускі пісьменьнік. У гісторыі францускай літаратуры Пруст вядомы як пачынальнік псыхалягічнага раману.

«Не бойцеся зайсьці занадта далёка, таму што ісьціна заўсёды яшчэ далей».

Марсэль Пруст

1857 — Анатоль Бонч-Асмалоўскі, рэвалюцыянэр-народнік

1895 — Павал Сухі, савецкі авіяканструктар, нарадзіўся ў Глыбокім Віцебскай вобласьці. Сухі — аўтар больш як 50 самалётаў, 30 зь якіх былі пабудаваныя і выпрабаваныя.

1900 — Пётра Сергіевіч, беларускі жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст.

1914 — Яфрэм Карпачоў, беларускі гісторык

1937 — Леанід Дземідовіч, беларускі навуковец-гэоляг

1942 — Пятро Клімук, беларускі савецкі касманаўт

1977 — Віктар Ганчарэнка, футбаліст, галоўны трэнэр футбольнага клюбу БАТЭ

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

П’яны, як карабель. 10 ліпеня 1873 Вэрлен страляе ў Рэмбо

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG