Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 25 ліпеня: Да нас едзе Лінкявічус


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Менску чакаецца візыт міністра замежных справаў Літвы Лінаса Лінкявічуса.

Акцыя па ільготным пазбаўленьні ад алькагольнай залежнасьці ў Менску, у ходзе якой будзе праводзіцца кадаваньне ад алькагольнай залежнасьці і так званая «падшыўка» (імплянтацыя прэпарату). Ініцыяваная Гарадзкім клінічным наркалягічным дыспансэрам акцыя адбудзецца па адрасе: вул. Някрасава, д. 22, корпус 1. Умовай удзелу ў ёй зьяўляецца ўстрыманьне ад ужываньня алькаголю на працягу 10 і больш дзён.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1410 — войскі Польшчы і ВКЛ пачалі аблогу сталіцы Тэўтонскага ордэну, Марыенбургу (сёньня горад Мальбарк у Польшчы). Аблога крыжацкага замку ў Марыенбургу — найбольшай крэпасьці ў тагачаснай Эўропе — працягвалася два месяцы, але закончылася бяз посьпеху. Абаронца Марыенбургу Генрых фон Пляўэн зрабіў сабе рэпутацыю выратавальніка крыжацкага ордэну ад татальнага зьнішчэньня.

1853 — у Менску створана першая прафэсійная пажарная каманда.

1917 — у Мінску скончыўся Зьезд беларускіх арганізацый i партый, які ўтварыў Цэнтральную раду беларускіх арганізацый. Рада імкнулася аб’яднаць усе нацыянальна-дэмакратычныя сілы на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі. Друкаваны орган рады — газета «Вольная Беларусь». У склад выканаўчага камітэту былі выбраныя Уладзімер Галубок, Язэп Лёсік, Антон Лявіцкі (Ядвігін Ш.), Аркадзь Смоліч, Усевалад Фальскі. Дамінуючае становішча ў Радзе займалі прадстаўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады. Пасьля рэарганізацыі ў кастрычніку Цэнтральная рада беларускіх арганізацый ператварылася ў Вялікую беларускую раду.

2004 — паводка ў Менску, падчас якой былі затопленыя цэнтральныя вуліцы на месцы колішняга рэчышча Нямігі.

У гэты дзень у розныя гады памерлі: Іван Насовіч, беларускі філёляг, этнограф і фальклярыст, стваральнік «Слоўніка беларускай мовы» (1877); беларускія пісьменьнікі Ўладзімер Караткевіч (1984), Натальля Арсеньнева (1994) і Янка Брыль (2006).

У гэты дзень нарадзіліся:

1894 — Гаўрыла Прынцып, cэрбскі нацыяналіст, які ў Сараеве 28 чэрвеня 1914 году забіў эрцгерцага Франца Фэрдынанда і ягоную жонку, што стала зачэпкай для разьвязаньня Першай сусьветнай вайны.

1910 — Генадзь Цітовіч, беларускі дзеяч харавога мастацтва, кампазытар, дырыжор, фальклярыст, заснавальнік і кіраўнік Дзяржаўнага Акадэмічнага хору Беларусі.

1913 — Сяргей Астрэйка, беларускі паэт. Арыштаваны ў1933 годзе па справе «Беларускай народнай Грамады». Высланы ў Ірбіт Сьвярдлоўскай вобласьці. Працаваў бухгальтарам. Тэрмін ссылкі яшчэ не скончыўся, калі ў жніўні 1937 году паэта зноў арыштавалі. 13 верасьня 1937 яму быў вынесены сьмяротны прысуд, на наступны дзень Сяргея Астрэйку расстралялі. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

1947 — Аляксандар Мілінкевіч, беларускі палітык.

1954 — Валянціна Аколава, беларуская паэтэса, перакладчыца.

«Мяне маці беражэ. З чапялою сьцеражэ. Не губляйся маладосьці. Не ўдавайся ды ў любосьці. І пра вячоркі знае. І дзе была, пытае. Сумну песьню ўспамінае. Мае жарты не ўспрымае. І начэй недасыпае». (Валянціна Аколава)

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

25 ліпеня 1895 Кюры жэніцца з Складоўскай

Паводле хіміі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG