Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 ліпеня: Сустрэча міністраў замежных справаў Эўразьвязу і краінаў Усходняга партнэрства


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У малой залі Музэю сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыцьцё выставы жывапісу Міхаіла Шыкава «Сады». Пачатак у 17.00.

У Брусэлі пройдзе штогадовая сустрэча міністраў замежных справаў Эўразьвязу і краінаў Усходняга партнэрства. Пачатак у 16.00.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1099 — створана Ерусалімскае каралеўства, заснаванае кіраўнікамі Першага крыжовага паходу пасьля здабыцьця хрысьціянскімі ваярамі Ерусаліму. Гэтая фэадальная дзяржава была ліквідаваная мусульманамі пад канец ХІІІ стагодзьдзя.

1807 — на польскіх землях, вызваленых ад Прусіі, Напалеон стварыў Герцагства Варшаўскае.

1918 — сфармаваны Урад БНР на чале зь Янкам Серадой. У адрозьненьні ад іншых кіраўнікоў БНР Серада не пакінуў Беларусі. У 1930 быў арыштаваны па абвінавачаньні ва ўдзеле ў «Саюзе вызваленьня Беларусі» і сасланы ў Яраслаўль тэрмінам на пяць гадоў. У 1941 годзе яму быў вынесены паўторны вырак —10 гадоў пазбаўленьня волі. Янка Серада памёр у 1943 годзе ў нявысьветленых абставінах.

1944 — створаны напярэдадні ў Холме каля Любліну Польскі камітэт нацыянальнага вызваленьня выдаў Маніфэст да польскага народу, у якім сфармуляваў праграму пабудовы народна-дэмакратычнай Польшчы. Праз чатыры дні ўрад СССР падпісаў пагадненьне з Камітэтам, прызнаючы яго ўладай на вызваленай ад гітлераўцаў польскай тэрыторыі. Пад канец 1944 году Камітэт быў ператвораны ў Часовы ўрад. У камуністычны пэрыяд дата 22 ліпеня адзначалася як Сьвята незалежнасьці краіны.

1994 — Міхаіл Чыгір прызначаны прэм’ер-міністрам Беларусі. Чыгір стаў кіраўніком ураду пасьля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах. Працаваў на гэтай пасадзе да лістапада 1996 году, калі, напярэдадні канстытуцыйнага рэфэрэндуму, гучна сышоў у адстаўку.

У гэты дзень нарадзіліся:

1822 — Грэгар Ёган Мэндэль, адзін з заснавальнікаў генэтыкі.

1887 — Густаў Людвіг Герц, нямецкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы.

1916 — Уладзімер Юрэвіч, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца.

1919 — Міхаіл Булахаў, беларускі мовазнаўца. Аўтар больш за 300 працаў па расейскай, беларускай і іншых славянскіх мовах і па лінгвістычнай тэорыі. Дасьледаваў праблемы сучаснай беларускай мовы, гісторыю беларускай мовы і яе ўзаемадзеяньне зь іншымі славянскімі мовамі.

1936 — Вячаслаў Чамярыцкі, беларускі літаратуразнаўца.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

22 ліпеня 1878 нарадзіўся Януш Корчак: Рыцар Дзіцячага ордэну

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG