Сёньня ў мастацкай галерэі «Ў» адкрыўся IV міжнародны фэстываль паэзіі «Парадак словаў».
У менскім Палацы мастацтва прайшла прэзэнтацыя мультымэдыйнага DVD-дыску “Барды Свабоды”. Гэта зборнік гутарак і песень 50-ці ўдзельнікаў аднайменнай перадачы нашага радыё, якія ідуць у эфіры зь верасьня 2008 году.
Стары парк у цэнтры Горадні існуе з каралеўскіх часоў. Тады гэта быў батанічны сад, заснаваны францускім навукоўцам, батанікам Жанам Эмануэлем Жылібэрам. За апошні час у парку адбылася рэканструкцыя. Ці ўсё задавальняе гарадзенцаў тут сёньня?
Сёньня а 17-й гадзіне ў менскім Палацы мастацтва адбудзецца прэзэнтацыя аўдыёдыску “Барды Свабоды”. Гэта зборнік гутарак і песень 50 ўдзельнікаў аднайменнай перадачы нашага радыё.
Вясковы настаўнік, кандыдат у дэпутаты Бешанковіцкага райсавету Георгі Станкевіч атрымаў позву ў суд. Сёньня ў 14.15 яго будуць судзіць за незаконны распаўсюд самвыдатаўскай газэты “Крывінка”.
8 красавіка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук адкрылася выстава, прысьвечаная 110-годзьдзю з дня нараджэньня вядомага беларускага навукоўца Гаўрылы Гарэцкага.
9 красавіка ў Менску пачынаецца трохдзённы Міжнародны паэтычны фэст "Парадак слоў". Адкрыцьцё адбудзецца сёньня а 18:30 у галерэі "Ў". А самай відовішчнай імпрэзай фэсту абяцае стаць заўтрашні выбар караля паэтаў.
8 красавіка ў кнігарні Галерэі «Ў» пачалася сэрыя дыскусіяў на тэму «Жаночы досьвед у грамадзтве і літаратуры». Асноўная тэма дыскусій — чым ёсьць сучасная беларуская жаночая проза. Нагодай праекту сталі два зборнікі жаночай прозы — «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю» і «Пакахай мяне, калі ласка».
50 беларускіх бардаў на адным дыску!<br /><br />Новыя і клясычныя творы ў аўтарскім выкананьні!<br /><br />Толькі адзін дзень, 9 красавіка, 17:00, Палац мастацтва (вул. Казлова, 3). Менск.
7 красавіка ў менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны грамадзкасьць сталіцы зладзіла літаратурную вечарыну памяці Ларысы Геніюш. Менавіта ў гэты дзень у 1983 годзе ня стала легендарнай паэткі, якая за сваю любоў да Беларусі была засуджаная на 25 гадоў сталінскіх ГУЛАГаў, але не скарылася савецкай уладзе і да канца дзён засталася грамадзянкай Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёлетні год грамадзкасьцю краіны абвешчаны годам Ларысы Геніюш.
У Беларусі і Літве завяршаецца падрыхтоўка да штогадовага фэстывалю музыкі і мастацтва «Be2gether». Арганізатары падчас адмысловай прэсавай канфэрэнцыі паведамілі, што сёлета фэстываль адбудзецца <nobr>25-27</nobr> чэрвеня і пройдзе чацьвёрты раз.
Вакол усяго столькі і такога, што душа проста пяе! Кожную сераду ў рубрыцы “Песьні праўды Лявона Вольскага” вядомы рок-музыка з новай песьняй на сайце і ў эфіры "Свабоды".
У менскім Палацы мастацтва сабраліся больш за 200 чалавек, каб павіншаваць са <nobr>100-годзьдзем</nobr> славутага беларуса Барыса Кіта.
Сёньня 100-гадовы юбілей сустракае вядомы беларускі асьветнік, навукоўца, адмыслоўца ў галінах астранаўтыкі, матэматыкі, фізыкі, хіміі, ганаровы прафэсар Мэрылэндзкага ўнівэрсытэту ў ЗША, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі Барыс Кіт.
5 красавіка ў Менску на вуліцы Калініна, 5 пачала працу кнігарня "Кніжны салон". "Кніжны салон" працуе з усімі беларускімі выдавецтвамі, у першую чаргу прапагандуе беларускую кнігу. Сваё месца на паліцах занялі кнігі з сэрыі "Кнігазбор", "Школьная бібліятэка", "ЖЗЛ", "Беларуская энцыклапедыя" і інш.
5 красавіка ў кнігарні галерэі “Ў” прэзэнтавалі кнігу Вольгі Бабковай “І цуды, і страхі…”. Гэта зборнік эсэ па гісторыі штодзённасьці Вялікага Княства Літоўскага XVI-XVII стагодзьдзяў.
Выйшла з друку дасьледаваньне гісторыка Натальлі Гардзіенкі “Беларусы ў Вялікабрытаніі”.
Ігар Марачкін кажа, што трыццаць гадоў таму ў Беларускую Майстроўню яго прывёў бацька. А я думаю – не яго аднаго. У пэўным сэнсе мастак Аляксей Марачкін для ўсёй Майстроўні быў бацькам. Ня толькі таму, што даваў нэафітам чытаць “Адвечным Шляхам” Абдзіраловіча. Найперш таму, што ўвасабляў адказнага ў гэтай з усіх бакоў беспрэцэдэнтнай справе.
Мастацкі кіраўнік ансамблю салістаў “Клясык-авангард” Уладзімер Байдаў і галоўны рэдактар часопісу "АRCHE" Валер Булгакаў сталі ляўрэатамі прэміі імя Ежы Гедройца за 2009 год. Штогадовая прэмія прысуджаецца творцам за новыя ідэі ў беларуска-польскім дыялёгу.
У Гарадзенскім дзяржаўным музэі гісторыі рэлігіі сёньня адкрылася выстава «Пасха — сьвята сьвятаў». На ёй прадстаўленыя 250 разнастайных велікодных яек.
У Чысты чацьвер згадваецца Тайная вячэра. У хатах прыбіраюць, рыхтуюцца да Вялікадня. Паразважаць над сэнсам і сымбалічнасьцю гэтага дня мы прапанавалі літаратарцы з Полацку Ірыне Жарнасек.
1 красавіка ў сталічным клюбе адбудзецца вялікі сольны канцэрт рок-гурту «Нейра Дзюбель». Плянаваць вялікія сольныя канцэрты менавіта на 1 красавіка для гурту стала ўжо традыцыяй. Праўда, не заўсёды канцэрты адбываліся.
У Слонімскім раёне на зямлі фэрмэра Генрыха Засімовіча дарожнікі вырашылі разбурыць сьцены былой панскай гаспадарчай пабудовы. Мэта — вырабіць друз для будаўніцтва дарог. Фэрмэр зямлю арандуе, старыя занядбаныя будынкі яму не належаць, але яму шкада іх. У спрыяльных умовах былую панскую сядзібу можна было б выкарыстаць дзеля агратурызму, кажа ён.
test-test
Cваё сямідзесяцігодзьдзе Аляксей Марачкін адзначае адкрыцьцём пэрсанальнай выставы ў Полацкай мастацкай галерэі.
Трыццаць гадоў таму разам з Майстроўняй у беларускае адраджэньне прыйшла і практыка перайманьня назваў у папярэднікаў. Калі партыя, дык Грамада, калі газэта, дык “Наша Ніва”... Зрэшты, і ўсю культурніцкую дзейнасьцю называлі па-колішняму – адраджэньнем.
Выстава праходзіла ў сакавіку гэтага года ў кінатэатры "Перамога", але была датэрмінова закрытая з-за чутак аб "апазыцыйных настроях на адкрыцьці выставы".
Прэмія за кнігу «Паром празь Ля-Манш» была ўручаная беларускаму пісьменьніку 26 сакавіка ўвечары ў памяшканьні Гданьскага тэатру. Заснавальнік узнагароды — урад Гданьску.
Сёньня ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Наталкі Бабінай “Рыбін горад” у перакладзе на ўкраінскую мову. Кніга “Рыбін горад” выйшла ў кіеўскім выдавецтве “Зелений Пес”. Як пазначана ў анатацыі да кнігі, “твор лучыць у сабе рысы прыгодніцкага, дэтэктыўнага, жаночага і сацыяльнага раману. А яшчэ гэта раман пра Берасьце — якое было, якое ёсьць і якое будзе. Гэта захапляльная гісторыя каханьня, сьмерці, цудаў і ўратаваньня”.
У паэтычнай галіне “Залаты апостраф” адышоў Валерыі Куставай, у прозе – Міхасю Андрасюку, пераможца ў дэбюце – Віталь Быль.
Сёньня ў Гомелі ў гарадзкой бібліятэцы № 3 адкрылася выстава: «Творчыя жанчыны-вынаходніцы са Швэцыі».
Сёньня ў сядзібе БНФ адбылася жалобная цырымонія разьвітаньня з выдатным пісьменьнікам, журналістам, грамадзкім дзеячам Кастусём Тарасавым. Ён памёр некалькі дзён таму на 70-м годзе жыцьця.
24 сакавіка стала вядома імя ляўрэата міжнароднай літаратурнай прэміі памяці Астрыд Ліндгрэн. На гэтую прэмію могуць намінавацца пісьменьнікі, паэты, мастакі, артысты, чые працы адлюстроўваюць дух Астрыд Ліндгрэн. Сёлета на прэмію Астрыд Ліндгрэн былі намінаваныя 167 аўтараў з 60 краінаў сьвету, у тым ліку і прадстаўнік Беларусі.
У Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры а 18-й гадзіне распачнецца цырымонія ўручэньня прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф”. Прэмія будзе ўручацца сёмы раз. Сёлета гэтая падзея прымеркаваная да Дня Волі — 25 сакавіка.
“Пазьняк выбірае: добрая фатаграфія” — аўтар новага цыклю Свабоды Зянон Пазьняк набыў вядомасьць фотамастака задоўга да таго, як стаў вядомым палітыкам.
Вакол усяго столькі і такога, што душа проста пяе! Новая перадача Свабоды – “Песьні праўды Лявона Вольскага”.
Сёньня адзначаецца 92-я гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Зь якім мастацкім і культурным пластом атаясамліваецца Беларуская народная рэспубліка ў сучасных беларусаў?
Сёньня ў сталічным фальварку «Добрыя мысьлі» адбылася прэзэнтацыя новай кнігі вершаў Уладзімера Някляева «Кон». У вечарыне бралі ўдзел мастак і паэт Рыгор Сітніца, літаратуразнаўца, доктар фідлялёгіі Язэп Янушкевіч, паэтка Валярына Кустава. Вёў імпрэзу і сьпяваў песьні на вершы Уладзімера Някляева Зьміцер Вайшюшкевіч.
Два гады, пакуль будзе праводзіцца рэканструкцыя, спэктаклі будуць ісьці на сцэне Палацу культуры прафсаюзаў.
Карціны дванаццаці мастакоў з гораду Алітус --> http://maps.google.com/maps?q=Alytus&hl=en&view=map&mcsrc=photo&num=20&ved=0CAsQpQY&ei=PQmpS6_fJ8ie_AbkvcyHDA&ie=UTF8&start=0&geocode=FSQCPgMdvuxuAQ&split=0&hq=&hnear=Alytus+County,+Alytus+Region,+Lithuania&ll=54.463653,25.213623&spn=1.982705,5.817261&z=8&iwloc=A выстаўленыя сёньня ў гарадзенскай гарадзкой галерэі на вуліцы Элізы Ажэшкі. Адкрыў выставу генэральны консул Літоўскай Рэспублікі ў Горадні Рымантас Латакас.
Сёлета будзе адзначацца <nobr>80-годзьдзе</nobr> клясыка беларускай літратуры Ўладзімера Караткевіча. У пляне па сьвяткаваньні юбілея пісьменьніка, зацьверджаным міністрам культуры Паўлам Латушкам, ёсьць узьвядзеньне помніка цягам <nobr>2010-2011</nobr> гадоў на сродкі рэспубліканскага і мясцовага бюджэту.
У Лідзе пачаўся “рамонт”, як паведамляе мясцовая прэса, замка пабудовы 1323 году. Наступны этап — рэстаўрацыя, яе архітэктурны праект знаходзіцца пакуль што на экспэртызе.
У віцебскай Музычнай гасьцёўні адчынілася выстава ўдзельнікаў 5-га пленэру “У пошуках Атлянтыды”, які праходзіў мінулым летам у вёсцы Опса на Браслаўшчыне.
23 сакавіка ў Купалаўскім тэатры адбудзецца прэзэнтацыя новага і праекту Лявона Вольскага “Белая яблыня грому” — гэта складанка песьняў на вершы беларускіх паэтаў.
22 сакавіка, на 70-м годзе жыцьця, памёр вядомы пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Кастусь Тарасаў. Словы памяці пра Кастуся Тарасава гаворыць былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне, мовазнаўца Пётра Садоўскі.
22 сакавіка, на 70-м годзе жыцьця, памёр вядомы пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Кастусь Тарасаў. Доктар гістарычных навук прафэсар Анатоль Грыцкевіч узгадвае Кастуся Тарасава.
Зборнік, выдадзены да 60-х угодкаў аршанскага літаратурнага аб’яднаньня «Дняпроўскія галасы», быў прэзэнтаваны ў музэі Ўладзімера Караткевіча.
22 сакавіка, на 70-м годзе жыцьця, памёр вядомы пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Кастусь Тарасаў. Словы памяці пра Кастуся Тарасава гаворыць адна з заснавальніц газэты «Новы час» Алена Анісім:
22 сакавіка, на 70-м годзе жыцьця, памёр вядомы пісьменьнік, гісторык, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Кастусь Тарасаў.
Загрузіць яшчэ