Эўрапейскі вяшчальны зьвяз заявіў, што Беларусь ня будзе ўдзельнічаць у 65-м конкурсе песьні «Эўравізія» ў траўні.
Паводле пракуратуры, 19 сакавіка на выставе карцін, якую зладзілі Мажэйка і Пушкін, дэманстравалі партрэт Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы аўтарства Пушкіна.
Музыка Ігар Банцэр галадаў у СІЗА 16 дзён. Яму прысудзілі паўтара года «хіміі». Даведаліся, як ён выходзіць з галадоўкі.
Прыбытак буйных заводаў за мінулы год моцна скараціўся, некаторыя сышлі ў страты. Разьбіраемся, чаму так адбываецца.
Ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў пракамэнтавала па просьбе Свабоды заяву МУС, у якой гаворыцца пра прадухіленьне тэрактаў, сьляды якіх нібыта вядуць у BYPOL.
Напярэдадні Дня Волі ў Наваградку затрымалі 59-гадовага Сяргея Лаўрушчыка. Міліцыя адрапартавала, што знайшла ў мужчыны «цэлы арсэнал». Ягоны сын расказаў, што мужчына мае прыватны музэй, дзе зброя была экспанатамі.
Лекару Руслану Бадамшыну прысудзілі 15 дзён арышту. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве паводле адміністрацыйнага артыкулу 19.1.
У Беларусі адзначылі Дзень Волі — 103-я ўгодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Сьвяткаваньне прайшоло бяз масавых збораў людзей на вуліцах, суправаджалася маштабнай мабілізацыяй сілавікоў, асабліва ў Менску. Сілавікі затрымалі больш за 200 чалавек у Менску і іншых гарадах.
У Гомлі ўвечары 25 сакавіка міліцыя затрымала 5 падлеткаў узростам ад 14 да 17 гадоў.
25 сакавіка сілавікі прыйшлі зь ператрусамі ў сядзібу Саюзу палякаў Беларусі а таксама дахаты да шэрагу актывістаў арганізацыі ў Горадні і іншых гарадах.
24 сакавіка праціўнікі акумулятарнага заводу ля Берасьця сустрэліся з гарадзкімі чыноўнікамі.
25 сакавіка ў Беларусі сьвяткуюць Дзень Волі — 103 гадавіну падпісаньня Трэцяй Устаўной граматы, якая абвяшчала незалежнасьць БНР. Гэтым разам сьвята мае шмат асаблівасьцяў. Сабралі асноўныя ў адным матэрыяле.
24 сакавіка ў Пінску прайшлі затрыманьні новых фігурантаў так званай «пінскай справы». Пра гэта Свабодзе расказала жонка аднаго з абвінавачаных ва ўдзеле ў масавых беспарадках 9-10 жніўня.
Пад падазрэньне супрацоўнікаў Горацкага аддзелу Сьледчага камітэту трапілі актывісты, якіх затрымлівалі за ўдзел у леташніх пратэставых акцыяў.
У Беларусі напярэдадні Дня Волі працягнуўся судовы перасьлед у крымінальных справах супраць палітвязьняў і ўдзельнікаў пратэстаў.
Пагаварылі са стваральніцамі праекту «Нябачная траўма» — беларускай фатографкай Лесяй Пчолкай і праваабаронцай з Украіны Кацярынай Памазанай. Аўтаркі расказалі, чаму ўзяліся за такую складаную тэму, як самі перажывалі ўсе пратэставыя падзеі і чаму праект цяпер важны.
24 сакавіка пасьля 6-гадовага зьняволеньня выйшаў на волю вядомы беларускі асьветнік з Астравеччыны Алесь Юркойць.
Суд Фрунзэнскага раёну Менску пакараў перакладчыцу Вольгу Калацкую. Яе абвінавацілі ў тым, што пабіла супрацоўніка тэлеканалу СТБ Рыгора Азаронка.
Чаму ўлады забаранілі сёлета сьвяткаваньне Дня Волі? Ці стала гэтае сьвята народным, ці адбылося зь ім тое ж, што адбылося зь бел-чырвона-белым сьцягам? Ці нападае афіцыйная прапаганда на БНР гэтак жа зацята, як на бчб-сьцяг?
Сьледчы камітэт ужо правёў апытаньне пацярпелага.
Загрузіць яшчэ