Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сядзіба Саюзу палякаў Беларусі пасьля 8-гадзіннага ператрусу. ФАТАФАКТ


Пасьля ператрусу ў сядзібе Саюзу палякаў Беларусі

25 сакавіка сілавікі прыйшлі зь ператрусамі ў сядзібу Саюзу палякаў Беларусі а таксама дахаты да шэрагу актывістаў арганізацыі ў Горадні і іншых гарадах.

Сёньня сілавікі прыйшлі зь ператрусамі ў польскую грамадзкую школу і сядзібу непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі ў Горадні, а таксама дадому да дырэктаркі грамадзкай школкі пры Саюзе палякаў у Ваўкавыску Марыі Цішкоўскай.

Пасьля ператрусу ў сядзібе Саюзу палякаў Беларусі
Пасьля ператрусу ў сядзібе Саюзу палякаў Беларусі

Ператрус у сядзібе Саюзу палякаў Беларусі доўжыўся 8 гадзінаў. Забралі тры сыстэмныя блёкі, карты памяці з фотаапаратаў, дакумэнты, некаторую літаратуру. Нікога не затрымалі. Падчас ператрусу ў сядзібе знаходзіліся дырэктарка Данута Карповіч і некалькі выкладчыкаў.

Зь ператрусам прыйшлі і ў рэдакцыю пры Саюзе палякаў у Беларусі. Забралі газэты «Głos znad Niemna» і часопісы «Magazyn Polski», кампутары і абсталяваньне.

Раніцай ператрус у межах крымінальнай справы за распальваньне варожасьці прайшоў у актывіста Саюзу журналіста Андрэя Пачобута. Яго затрымалі.

Таксама прайшоў ператрус у кіраўніцы Лідзкага аддзяленьня Саюза палякаў у Беларусі Ірэны Бернацкай, пасьля ператрусу яе павезьлі ў Менск на допыт у Сьледчы камітэт.

Генэральная пракуратура Беларусі завяла крымінальную справу ў дачыненьні старшыні незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі Анжалікі Борыс і іншых асобаў паводле ч. 3 арт. 130 КК «Наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на ўзбуджэньне нацыянальнай і рэлігійнай варожасьці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасьці, а таксама па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG