Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Магілёўшчыне ўдзельнікаў пратэставых акцыяў падазраюць у абразе судзьдзі


Андрэй Юркоў
Андрэй Юркоў

Пад падазрэньне супрацоўнікаў Горацкага аддзелу Сьледчага камітэту трапілі актывісты, якіх затрымлівалі за ўдзел у леташніх пратэставых акцыяў.

25 сакавіка іх дапыталі як сьведак у крымінальнай справе аб абразе судзьдзі Горацкага суду Аляксандра Зайцава. Зьняважлівыя выказваньні аб ім нібыта зьявіліся ў сацыяльных сетках. Да сьледчых выклікаюць тых, чые адміністрацыйныя справы за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах разглядаў гэты судзьдзя.

У мясцовы аддзел Сьледчага камітэту абавязвалі прыйсьці сама меней шасьцярым асобам. У трох зь іх, Андрэя Юркова, Натальлі Даронінай і Ларысы Самсонавай, 24 сакавіка адбыліся ператрусы ў межах той жа крымінальнай справы аб абразе судзьдзі. Апэратыўнікі забралі тэлефоны, кампутары, носьбіты інфармацыі, а таксама фотаапарат.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG