Колькасьць ідэнтыфікаваных загінулых у выніку землятрусу ў Гаіці 14 жніўня ўжо дасягнула 724 чалавек, прынамсі 2800 чалавек атрымалі раненьні, паведамляе служба грамадзянскай абароны астраўной дзяржавы Карыбскага басэйну.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен адхіліў спробы параўноўваць эвакуацыю амэрыканцаў з Кабулу з уцёкамі ў апошнія дні Віетнамскай вайны.
Мэр гораду Крывы Рог Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны Канстанцін Паўлаў знойдзены мёртвым ва ўласным доме.
У Нямеччыне на 76-м годзе жыцьця памёр найлепшы бамбардзір у гісторыі нямецкага футбола Герд Мюлер.
Пасярод Налібацкай пушчы хаваецца адметная пабудова, якой валодалі прадстаўнікі вядомага роду Тышкевічаў
Беларусы сыходзяць, зьяжджаюць, зьлятаюць. За сьпінамі застаюцца разгромленыя кватэры і офісы, турэмныя краты, роднае неба, якое раптоўна з высокага ўпала да зямлі, прыдушыўшы думкі, мары, надзеі, раструшчыўшы сем’і, лёс, радзіму.
Сваякі пакараных па справе аб масавых беспарадках у Пінску расказалі Свабодзе пра ўмовы іх утрыманьня ў калёніях і патрабаваньні судовых выплатаў. Большасьць апытаных кажа, што іх асуджаныя сваякі не падаюць духам і адмаўляюцца пісаць лісты на адрас Лукашэнкі з просьбай аб памілаваньні.
Затрыманых 29 ліпеня пасьля ператрусу блогерку і яе маладога чалавека ў ліпені асудзілі на 15 сутак, якія яны цалкам адбылі часткова на Акрэсьціна ў Менску, часткова ў Баранавічах.
Анатоль Хіневіч працаваў праграмістам у «Электрасіле». Летась паўдзельнічаў у адным зь нядзельных маршаў у Менску, яго затрыманьне трапіла ў аб'ектыў журналістаў.
Да міграцыйнага крызісу ў Літве датычныя беларускія ўлады. Пра гэта гаворыцца ў расьсьледаваньні цэнтру «Досье» Міхаіла Хадаркоўскага і нямецкага выданьня Der Spiegel.
Служба бясьпекі Ўкраіны пацьвердзіла, што расьсьледаваньне справы аб гібелі прадстаўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова вядуць сьледчыя Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны.
Былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне першым з дыпкорпусу адкрыта выказаўся супраць палітыкі Лукашэнкі пасьля выбараў 9 жніўня. Пры гэтым ён таксама крытыкаваў і дзеяньні апазыцыі.
Прысуд палітвязьню Сьцяпану Латыпаву абвесьцяць 16 жніўня.
12 жніўня ў Ленінскім судзе Берасьця агучылі прысуд 3-й групе абвінавачаных ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» пасьля выбараў (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі).
У Акадэмію МУС на «правазнаўства» недабралі 36 чалавек. На якіх спэцыяльнасьцях і факультэтах сёлета недалічыліся абітурыентаў.
Юлія Слуцкая, Ала Шарко, Пётра Слуцкі і Сяргей Альшэўскі за кратамі ўжо амаль 8 месяцаў. Менгарвыканкам пачаў працэс ліквідацыі арганізацыі.
Сярод 12 чарговых фігурантаў справы тэлевядоўца тэлеканалу «Беларусь-4», які ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца пад вартай, і пэнсіянэр.
12 жніўня свой 65-гадовы юбілей адзначае беларускі палітык Мікола Статкевіч. Гэта другі дзень народзінаў запар, які сустракае за кратамі. Агулам у зьняволеньні ён правёў 8 гадоў.
У гадавіну сьмерці Аляксандра Віхора Радыё Свабода пагаварыла з роднымі, прачытала сьведчаньні тых, хто быў побач з маладым чалавекам апошнія тры дні ягонага жыцьця, і вывучыла матэрыялы праверкі Сьледчага камітэту.
Беларусь на Алімпійскіх гульнях у Японіі выйграла толькі сем мэдалёў. Гэта найгоршы паказчык у гісторыі краіны. Свабода ўзгадвае, як складалася кар’ера цяперашняга міністра спорту Сяргея Кавальчука.
Загрузіць яшчэ