Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне Пуцін з Лукашэнкам ачолілі рэйтынг недаверу сярод замежных палітыкаў


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін, архіўнае фота

Рэйтынг сымпатый украінцаў сярод кіраўнікоў замежных дзяржаў упершыню ачоліў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда з 52,5%.

Такія вынікі дасьледаваньня абнародавалі 14 сьнежня на дыскусіі, прысьвечанай стратэгіі зьнешняй палітыкі Ўкраіны на 2022 год. Сацыялягічнае апытаньне праводзілася на заказ кіеўскага цэнтру «Новая Эўропа».

У рэйтынгу сымпатый Ангела Мэркель перамясьцілася зь першага на другое месца з 51,8%. Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заняў трэцяе месца з 49,8%.

На чацьвёртае месца перамясьціўся кіраўнік Турэччыны Рэджэп Эрдаган (41,6%), апярэдзіўшы кіраўніка Францыі Эманюэля Макрона (41,2%).

Аляксандар Лукашэнка займае восьмае месца з 29,4% падтрымкі ўкраінцаў. Да 2019 году ён быў лідэрам сымпатый украінцаў сярод кіраўнікоў замежных дзяржаў.

Адначасова Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін ачолілі рэйтынг недаверу ўкраінцаў: першаму не давяраюць 59,2% рэспандэнтаў, а другому — 76,7%.

Таксама скарацілася колькасьць украінцаў, якія лічаць вельмі важным разьвіваць дачыненьні зь Беларусьсю: з 75,9% у 2020 годзе — да 65,2% у 2021-м. Найважнейшымі саюзьнікамі ўкраінцы назвалі Польшчу (91,7%) і Нямеччыну (90%).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG