Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 64 гады таму Барыс Сачанка выступіў у абарону роднай мовы


Барыс Сачанка з дачкой Сьвятланай
Барыс Сачанка з дачкой Сьвятланай

Падзеі 14 сьнежня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

У 1957 годзе ў газэце «Літаратура і мастацтва» зьявіўся артыкул студэнта факультэту журналістыкі БДУ Барыса Сачанкі «Шанаваць родную мову». Гэта быў першы публічны выступ супраць русыфікацыі амаль за 30 гадоў.

Таксама ў гэты дзень

1547 — Радзівілы атрымалі тытул князёў.

1586 — у Горадні ўпершыню ва Ўсходняй Эўропе зрабілі патолягаанатамічнае ўскрыцьцё цела нябожчыка — караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя, які памёр за два дні да таго. Спрабуючы вызначыць прычыну ягонае сьмерці, лекары доўга не маглі прыйсьці да згоды. Таму і пастанавілі зрабіць патолягаанатамічнае дасьледаваньне.

Пасьля сьмерці вялікага князя літоўскага і караля польскага Стэфана Баторага яго цела было выкарыстана для першага ва Ўсходняй Эўропе патолягаанатамічнага ўскрыцьця.
Пасьля сьмерці вялікага князя літоўскага і караля польскага Стэфана Баторага яго цела было выкарыстана для першага ва Ўсходняй Эўропе патолягаанатамічнага ўскрыцьця.

1782 — браты Мангальф’е запусьцілі першы паветраны шар.

1794 — сталіца Вялікага Княства Літоўскага Вільня замест сталічнага атрымала статус губэрнскага цэнтру Расейскай імпэрыі.

1825 — група рэвалюцыйна настроеных расейскіх афіцэраў зладзіла ў Санкт-Пецярбургу паўстаньне супраць царызму.

1862 — у Менску было відаць паўночнае зьзяньне. Уладзімер Караткевіч назваў гэтую зьяву «прадвесьцем будучай бітвы», маючы на ўвазе паўстаньне Каліноўскага, якое пачалося праз год.

Пётра Сергіевіч. Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 году
Пётра Сергіевіч. Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 году

1939 — Савецкі Саюз выключылі са складу Лігі Нацыяў за напад на Фінляндыю.

1547 — Радзівілы атрымалі тытул князёў.

1949 — Ерусалім абвешчаны сталіцай Ізраілю.

1989 — ад інфаркту памёр Андрэй Сахараў, савецкі дысыдэнт і праваабаронца. Адзін са стваральнікаў першай савецкай вадароднай бомбы, выпрабаваньне якой адбылося ў 1953 г. Андрэй Сахараў узначальваў фонд дапамогі дзецям палітвязьняў і бараніў правы чалавека, за што ў 1975 г. атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру.

Акадэмік Андрэй Сахараў
Акадэмік Андрэй Сахараў

​2004 — Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала Прэмію за свабоду думкі імя А. Сахарава.

У гэты дзень нарадзіліся

1503 — Настрадамус, францускі лекар, астроляг і прадказальнік.

1546 — Тыха Браге, дацкі шляхціц, сёньня найбольш вядомы як адзін зь першых астраномаў у Эўропе.

1738 — Ян Мікалай Хадкевіч, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага

1851 — Эдвард фон Роп, каталіцкі біскуп, рэлігійны й грамадзка-палітычны дзяяч Беларусі й Літвы

1905 — Мікалай Дарожкін, беларускі міколяг і фітапатоляг, акадэмік АН БССР.

1912 — Уладзімер Кароль, беларускі архітэктар, суаўтар праектаў праспэкту Незалежнасьці, манумэнта Перамогі і будынку Галоўпаштамту ў Менску.

Манумэнт Перамогі ў Менску. Фота: Дзьмітры Важнік
Манумэнт Перамогі ў Менску. Фота: Дзьмітры Важнік

У памяці

1799 — Джордж Вашынгтон, першы прэзыдэнт ЗША.

1941 — Эдуард Вольтэр, этнограф, аўтар кнігі «Матэрыялы да этнаграфіі латыскага племені Віцебскай губэрні».

1992 — Марыя Кіпель, дзяячка беларускай эміграцыі ў ЗША, маці Вітаўта Кіпеля.

Родны дом Марыі Зубкоўскай стаяў насупраць Менскага гарадзкога тэатру, дзе яе бацька чвэрць стагодзьдзя, як сам з гонарам казаў, «знаходзіўся пры гардэробе».

Пасьля гімназіі Марыя працавала ў школе, захоплена сьпявала ў вядомым хоры кампазытара Ўладзімера Тэраўскага.

Потым былі курсы беларусазнаўства, якімі кіраваў Язэп Лёсік, шлюб з маладым навукоўцам Яўхімам Кіпелем і лінгвістычна-літаратурны факультэт Беларускага дзяржаўнага пэдынстытуту.

Чорнай вяхой у жыцьці Марыі стаўся 1930-ты. У ліку іншых «нацдэмаў» быў арыштаваны і на пяць гадоў высланы ў Вяцкую вобласьць муж. НКВД настойліва «параіў» хутчэй зьяжджаць куды-небудзь падалей ад Беларусі й ёй з малым сынам Вітаўтам.

У 1935-м па зусім нядаўна вызваленага Яўхіма зноў прыехалі людзі ў форме.

На той час шлях Кіпелям у Беларусь быў зачынены, і сям’я жыла ў расейскім Арле. Марыя працавала настаўніцай.

У 1937-м ёй выдавалі новы пашпарт. Дырэктар школы паклікаў да сябе ў кабінэт: «Мария Васильевна, в паспорте есть графа „национальность“. Русский или белорус — это все равно, но я очень советую вам записаться русской».

«Если все равно, напишите: белоруска», — адказала Марыя. Сям’і ўдалося аб’яднацца і вярнуцца ў Менск у гады Другой усясьветнай вайны.

На эміграцыі Марыя Кіпель кіравала беларускім дзіцячым садком, выкладала родную мову, пісала ўспаміны, якія з нумару ў нумар друкаваліся ў ньюёрскім «Беларусу», дапамагала сыну Вітаўту і нявестцы Зоры.

Яна належала да беларускага праваслаўнага Сьвята-Эўфрасіньнеўскага прыходу ў амэрыканскім горадзе Саўт-Рывэры, дзе і была пахаваная побач з мужам Яўхімам.

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, с. 395–396.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG