Група грамадзян, якія называюць сябе «прадстаўнікамі пралайфэрскіх арганізацый» і «прыхільнікамі традыцыйных каштоўнасьцяў», увосень 2021 году зьбірала подпісы пад зваротам да Лукашэнкі.
Беларусы, якія трапілі пад затрыманьне, і нават тыя, хто выехаў за мяжу, сутыкаюцца з настойлівымі «просьбамі» аб супрацоўніцтве на карысьць КДБ ці ГУБАЗіК. Пра тое, як гэта адбываецца і як гэтаму супрацьстаяць, — у матэрыяле Свабоды.
Украінская выведка не пацьвярджае адвядзеньня расейскіх войскаў ад межаў Украіны, як гэта заяўляла Расея некалькімі днямі раней.
18 лютага нечакана вызвалілі палітзьняволеную Натальлю Хершэ. Яе брат Генадзь расказаў Свабодзе пра акалічнасьці вызваленьня.
Рэфэрэндум аб зьменах у Канстытуцыю пройдзе ва ўмовах узмоцненага рэжыму з боку міліцыі і выратавальнікаў. Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі 18 лютага заявілі прадстаўнікі МУС і МНС.
У лагістычным цэнтры «Брузгі» яшчэ жывуць звыш 700 мігрантаў. Спробы нелегальна перасячы польскую мяжу працягваюцца.
Як краіны NATO дапамагаюць Украіне ў супрацьстаяньні з Расеяй.
17 лютага прарасейскія баевікі па некалькі разоў адкрывалі агонь па ваколіцах падкантрольных украінскім уладам паселішчаў Данецкай і Луганскай абласьцей. Паводле апошняй інфармацыі, у выніку абстрэлаў паранены адзін вайскоўвец і дзьве цывільныя асобы.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў аб стварэньні рэгіянальнага саюзу дзеля бясьпекі зь Вялікай Брытаніяй і Польшчай.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што павелічэньне кантынгенту Паўночнаатлянтычнага альянсу ва Ўсходняй Эўропе — гэта рэакцыя на ўзмацненьне вайсковай інтэграцыі Расеі і Беларусі.
16 лютага расейскі міністар фінансаў Антон Сілуанаў заявіў, што Эўразійскі фонд стабілізацыі і разьвіцьця, які ўзначальвае Расея, ня мае магчымасьці выдзеліць Беларусі запрошаныя крэдыты ў памеры $3,5 мільярда.
Штаб апэрацыі Аб’яднаных сіл Украіны заявіў аб моцным артылерыйскім абстрэле падкантрольнага ўкраінскім уладам паселішча Станіца Луганская (Луганская вобласьць) з боку незаконных узброеных фармаваньняў. Агулам па ўсёй мяжы звыш 29 парушэньняў рэжыму цішыні з боку Расеі і прарасейскіх фармаваньняў.
У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіне заявілі пра зьмяншэньне ў 2021 годзе колькасьці спроб незаконнага перамяшчэньня празь дзяржаўную мяжу зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.
Станіслаў Цыбінскі прабыў 15 гадоў за кратамі. Пасьля вызваленьня змог знайсьці жыльлё і працу, а таксама пачаў аказваць розную падтрымку былым вязьням, чым займаецца і сёньня.
У нядзелю, 27 лютага, — асноўны дзень галасаваньня на рэфэрэндуме па новай Канстытуцыі. Галасаваньне будзе адбывацца толькі ў самой Беларусі, адкрываць участкі за мяжой улады адмовіліся. Паводле афіцыйнай вэрсіі — зь меркаваньняў бясьпекі.
Як стала вядома Свабодзе ад беларусаў у Варшаве, каля польскай сталіцы ў дарожна-транспартным здарэньні загінуў 59-гадовы Сяргей Лаўрушчык. Ён быў стваральнікам прыватнага музэю ў Наваградку.
15 лютага ў Мазыры пахавалі актывіста «Народнай грамады» Ўладзімера Неўмяржыцкага. У апошнія гады ён зазнаў перасьлед ад міліцыі — вобшукі, «суткі», затрыманьні. У апошнія дні жыцьця міліцыя цікавілася ім нават у рэанімацыі. На пахаваньне прыехаў «сіні бус».
Што рабіць, каб падрыхтавацца да захворваньня на COVID-19 за кратамі.
Дата пачатку крымінальнага працэсу пакуль невядомая. Справу завялі за асьвятленьне Алегам Грузьдзіловічам аднаго з маршаў пратэсту ў 2020 годзе, калі ён быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС Беларусі і працаваў як пазаштатны карэспандэнт «Народнай Волі».
Украінская кампанія «Агророзквіт», якая раней пазыцыянавалася на рынку Ўкраіны як даччыная кампанія Беларускай калійнай кампаніі і эксклюзіўны пастаўшчык беларускіх калійных угнаеньняў, зьмяніла сваіх бэнэфіцыяраў і працягвае працаваць на ўкраінскім рынку.
Загрузіць яшчэ