Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO павялічыць колькасьць сілаў хуткага рэагаваньня ў Эўропе да больш як 300 тысяч чалавек


Генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу Енс Столтэнбэрг
Генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу Енс Столтэнбэрг

Краіны NATO плянуюць рэзка нарасьціць прысутнасьць сваіх войскаў на ўсходніх флянгах. Пра гэта заявіў генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу Енс Столтэнбэрг 27 чэрвеня на канфэрэнцыі ў Брусэлі.

Паводле яго, NATO павялічыць колькасьць сваіх вайскоўцаў на ўсходніх межах з цяперашніх 40 тысяч да 300 тысяч. Некаторыя вайсковыя групы ў Эўропе могуць быць пашыраныя да ўзроўню брыгад — баявых падразьдзяленьняў колькасьцю некалькі тысяч чалавек. Такое рашэньне зьвязана зь непасрэднай пагрозай эўрапейскай бясьпецы з боку Расеі.

«Я ўпэўнены, — заявіў Столтэнбэрг, — што Масква і прэзыдэнт Пуцін ведаюць, што ў нас ёсьць калектыўныя гарантыі бясьпекі, і разумеюць, якімі будуць наступствы ў выпадку нападу на краіну — сябра NATO. Дзеяньні ў адказ распачне ўвесь альянс. Каб падкрэсьліць сур’ёзнасьць нашага пасланьня, мы павялічваем нашу вайсковую прысутнасьць».

Новая стратэгічная канцэпцыя будзе абмяркоўвацца на саміце NATO, які адкрыецца заўтра ў Мадрыдзе. Калі такія меры будуць прынятыя, гэта стане найбуйнейшым разгортваньнем вайсковай прысутнасьці NATO ў Эўропе з часоў халоднай вайны.

  • Сілы хуткага рэагаваньня NATO ўключаюць у сябе наземныя, паветраныя і марскія войскі. Пасьля анэксіі Расеяй Крыму ў 2014 годзе іх колькасьць у Эўропе павялічылася з 13 тысяч да 40 тысяч вайскоўцаў, уключаючы салдат і афіцэраў мясцовых войскаў. Пасьля пачатку поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну многія з падразьдзяленьняў упершыню прывялі ў рэжым баявой гатоўнасьці. Цяпер баявыя групы NATO прысутнічаюць на ўсходніх межах Эстоніі, Літвы, Латвіі і Польшчы. Плянуецца таксама разьмясьціць іх у Баўгарыі, Вугоршчыне, Румыніі і Славакіі.
  • Як адзначае вайсковы аглядальнік ВВС Джонатан Біль, многія групы хуткага рэагаваньня могуць быць прыведзены ў гатоўнасьць да баявых дзеяньняў на працягу 15 хвілін. Пашырэньне іх разнастайнасьці будзе прадугледжваць розныя варыянты хуткасьці рэагаваньня — ад хвілін да некалькіх дзён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG