Украінская кампанія «Агророзквіт», якая раней пазыцыянавалася на рынку Ўкраіны як даччыная кампанія Беларускай калійнай кампаніі і эксклюзіўны пастаўшчык беларускіх калійных угнаеньняў, зьмяніла сваіх бэнэфіцыяраў і працягвае працаваць на ўкраінскім рынку.
Уладзімер Мацкевіч галадае ў турме трынаццаты дзень, другі зь іх — без вады. Прыводзім цытаты зь ягоных турэмных лістоў пра галадоўку, жыцьцё, малітву, узрост, новую кнігу, пажаўцелы лісток, мары і будучыню Беларусі.
Філёзаф Уладзімер Мацкевіч трынаццаты дзень галадае ў СІЗА на Валадарскага. Ад аўторка мысьляр перайшоў на сухое галадаваньне — перастаў ужываць нават ваду.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей на прэс-канфэрэнцыі заявіў, што Анджэя Пачобута і Анжаліку Борыс зь незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі беларускія ўлады хацелі вызваліць.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей на прэс-канфэрэнцыі расказаў, што ў лагістычным цэнтры «Брузгі» працягваюць жыць больш за 700 мігрантаў, сярод іх 270 дзяцей.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей на прэс-канфэрэнцыі выказаў пазыцыю беларускага боку, чаму пагоршыліся ўзаемаадносіны з Захадам.
Ва Ўкраіне, згодна з указам прэзыдэнта, 16 лютага адзначаюць Дзень адзінства. Такую дату вызначыў Уладзімір Зяленскі ў адказ на шматлікія паведамленьні замежных сродкаў масавай інфармацыі і выведак аб магчымым у гэты дзень наступе расейскіх войскаў на тэрыторыю Ўкраіны.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску адказаў на пытаньне, калі выведуць расейскія войскі з тэрыторыі Беларусі.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей на прэс-канфэрэнцыі адказаў, чаму ня прыедуць міжнародныя назіральнікі АБСЕ.
15 лютага супрацоўнікі КДБ правялі вобшук у маці былога палітвязьня Аляксея Ліпеня. У сьнежні 2021 году ён уцёк з «хіміі» ў Горадні ў Літву.
Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».
Гаспадаркай у Берасьцейскай вобласьці, дзе на «хіміі» палітвязьняў прыроўніваюць да «рабочай скаціны», кіруюць прыхільнікі Лукашэнкі і «русского мира», якія ўцяклі з Украіны, дзе маюць нясплачаныя даўгі і крэдыты. Падрабязьней — у расьсьледаваньні Свабоды.
На судовым пасяджэньні беларус прызнаў сваю віну і прасіў суд строга яго не караць.
Пра гэта Свабодзе паведамілі блізкія бізнэсоўца і актывіста з Ваўкавыску Міколы Аўтуховіча.
Вучэньні «Саюзная рашучасьць — 2022» дасягнулі сваёй сярэдзіны. Расейскія салдаты ў Беларусі ўжо амаль месяц.
Пагутарылі са стваральніцай праекту «Беларусь на целе» журналісткай Яўгеніяй Доўгай, навошта беларусы і беларускі па ўсім сьвеце набіваюць тату, зьвязаныя з пратэстамі і радзімай, і чаму гэта важна.
Пра гэта на онлайн-канфэрэнцыі заявіла дачка палітвязьня Надзея Лучанок.
Акцыянэрнае таварыства «Укразалізниця» з 16 лютага спыняе транзыт прадукцыі Беларускай калійнай кампаніі ў кірунку Славаччыны, Вугоршчыны, Польшчы, Аўстрыі, Чэхіі, Румыніі, краін Балтыі і СНД.
Сьледчы камітэт паведаміў, што ў Менску ўжо заведзена пяць крымінальных спраў аб «перашкодзе праву на ўдзел у рэфэрэндуме». Справы заведзеныя паводле ч. 2 артыкула 191 КК. Абвінавачаным пагражае да 5 гадоў зьняволеньня.
На гэты момант праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі 1050 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі пацярпелым ад рэжыму Лукашэнкі паведамляюць, што колькасьць палітвязьняў значна большая. Пры гэтым беларусаў далей працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю.
Загрузіць яшчэ