Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшлі на свабоду палітвязьні Колас і Шырынскі. Яны цалкам адбылі тэрміны


Максім Шырынскі падчас суду. Архіўнае фота.
Максім Шырынскі падчас суду. Архіўнае фота.

Выйшлі на волю два палітвязьні — Уладзімер Колас і Максім Шырынскі, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Уладзімера Коласа асудзілі на 1 год і 6 месяцаў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК). А Максім Шырынскі адбываў адзін год «хіміі» па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

Коласа затрымалі 3 красавіка 2021 года, спачатку зьмясьцілі ў ІЧУ, а затым этапавалі да месца адбыцьця пакараньня. З 14 красавіка ён знаходзіўся ў папраўчай установе № 46. Але нядаўна ў судзе Круглянскага раёна палітзьняволенаму ўзмацнілі рэжым за «парушэньне правілаў унутранага распарадку ва ўстанове» і перавялі ў магілёўскую турму № 4.

Жыхар Наваградка Максім Шырынскі з чэрвеня 2021 года знаходзіўся ў папраўчай установе № 21 у Мазыры, піша Наша ніва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG