Як гаворыцца ў паведамленьні, такое рашэньне было прынятае на пазачарговым пасяджэньні канфэрэнцыі Энэргетычнай хартыі па ініцыятыве Ўкраіны. Менавіта ўкраінскі бок настойваў на ўнясеньні гэтага пытаньня ў парадак дня.
«Дзяржава-агрэсар, якая парушае міжнародныя пагадненьні, пагарджае правамі іншых дзяржаваў і народаў, а таксама свайго сатэліта, заслугоўвае міжнароднай ізаляцыі, у тым ліку ў энэргетычных суполках і арганізацыях», — заявіў міністар энэргетыкі Герман Галушчанка.
- Энэргетычная хартыя — гэта палітычная ініцыятыва, накіраваная на ўмацаваньне глябальнай энэргетычнай бясьпекі.