Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская ракета пацэліла ў шматпавярховік у Мікалаеве, ёсьць ахвяры

абноўлена

Мікалаеў. Ілюстрацыйнае фота
Мікалаеў. Ілюстрацыйнае фота

Тры чалавекі загінулі, пяць параненыя пасьля ўдару расейскіх сіл па шматпавярховым доме ў Мікалаеве раніцай 29 чэрвеня, паведаміў старшыня абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Кім.

Мэр Мікалаева Аляксандар Сянкевіч, спасылаючыся на дадзеныя Вайсковай камэндатуры абароны гораду, паведаміў, што ўдары па Мікалаеве нанесьлі зь берагавога ракетнага комплексу «Бастыён», разьмешчанага на часова акупаванай Херсоншчыне.

Паводле Віталя Кіма, сёньня на Мікалаеў і іншыя вялікія гарады вобласьці расейцы выпусьцілі 8 ракет, а напярэдадні, 28 чэрвеня – 11. Усе яны пацэлілі ў цывільныя аб’екты – у пяціпавярховы жылы дом у Мікалаеве, у рынак у Ачакаве і інш.

  • Мікалаеўшчыну войска РФ абстрэльваюць практычна штодня, у прыватнасьці, выкарыстоўваючы забароненыя касэтныя боепрыпасы.
  • Аляксандар Сянкевіч раней паведамляў, што лінія фронту праходзіць за 20-30 км ад Мікалаева — расейскія войскі абстрэльваюць жылыя раёны гораду, набліжаныя да Херсоншчыны.
  • Напярэдадні ў выніку ракетнага абстрэлу Мікалаева загінулі тры чалавекі, сярод іх шасьцігадовая дзяўчынка. Трохмесячнае дзіця ў коме, паведаміў Віталь Кім.
  • Увогуле ж, паводле ўкраінскай генпракуратуры, ва Ўкраіне ад пачатку вайны пацярпелі 968 дзяцей, у тым ліку 341 дзіця загінула і яшчэ 627 атрымалі раненьні.
  • Найбольш дзяцей пацярпела ў Данецкай, Харкаўскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Луганскай, Херсонскай, Мікалаеўскай, Запароскай і Сумскай абласьцях.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG