Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК скончыў расьсьледаваць падпал рэлейнай шафы на чыгунцы. «Рэйкавым партызанам» пагражае расстрэл


«Сьветлагорскія партызаны» Дзьмітры Равіч, Дзяніс Дзікун і Алег Малчанаў
«Сьветлагорскія партызаны» Дзьмітры Равіч, Дзяніс Дзікун і Алег Малчанаў

Трох жыхароў Гомельскай вобласьці вінавацяць у падпальваньні рэлейнай шафы на чыгунцы сёлета ў ноч з 28 лютага па 1 сакавіка. Афіцыйна яны праходзяць паводле чатырох артыкулаў, сярод якіх «акт тэрарызму» і «здрада дзяржаве».

Паводле ведамства, абвінавачаным 29, 33 і 51 год. Праваабарончы цэнтар «Вясна» адзначае, што гаворка ідзе пра «сьветлагорскіх партызанаў» Дзмітрыя Равіча, Дзяніса Дзікуна і Алега Малчанава. Іх у паведамленьні СК у тэлеграме называюць «здраднікамі радзімы», нягледзячы на тое, што суд яшчэ нават не пачынаўся.

«Рэйкавым партызанам» выставілі абвінавачаньні паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 3 арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаваньні);
  • ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму, зьдзейсьнены групай і які пацягнуў за сабой цяжкія наступствы);
  • чч. 2, 4 арт. 309 (наўмыснае псаваньне шляхоў зносін, якое прывяло да цяжкіх наступстваў);
  • ч. 1 ст. 356 (здрада дзяржаве).

Мужчынам пагражае сьмяротнае пакараньне.

У пачатку вайны з Украінай пачалася «рэйкавая вайна», калі беларусы сталі псаваць абсталяваньне на беларускай чыгунцы, каб расейцы не маглі падвозіць зброю і тэхніку на вайну па тэрыторыі Беларусі. Беларускія сілавікі заяўлялі пра 80 затрыманых у гэтай справе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG