Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Анісіі Казьлюк зноў не прынялі дакумэнты на легалізацыю ва Ўкраіне. Яна будзе спрабаваць падаць іх трэці раз


Анісія Казьлюк
Анісія Казьлюк

Прычына — прымаючую ўкраінскую праваабарончую арганізацыю, у якой працуе беларуска, хочуць аштрафаваць за тое, што Анісія своечасова не падала дакумэнты ў міграцыйную службу, якая не працавала ад пачатку вайны ў лютым да чэрвеня.

24 чэрвеня Анісію Казьлюк затрымалі ў Кіеве — нібыта за нелегальнае знаходжаньне ва Ўкраіне. Прывезьлі ў аддзяленьне паліцыі, дзе зь ёю размаўляў прадстаўнік Дзяржаўнай міграцыйнай службы.

Паводле самой Анісіі, 23 лютага яна атрымала пячатку аб падаўжэньні тэрміну легальнага знаходжаньня ва Ўкраіне. Аднак з таго часу і да чэрвеня міграцыйныя службы дакумэнтаў не прымалі.

Пасьля ўмяшаньня ў сытуацыю Кабінэта прадстаўнікоў Сьвятланы Ціханоўскай дакумэнты на працяг віду на жыхарства ў Анісіі Казьлюк паабяцалі прыняць 27 чэрвеня. Але ў панядзелак дзяўчыну аштрафавалі на 1700 грыўняў (каля 60 даляраў. — РС). Штраф яна сплаціла. 28 чэрвеня дакумэнты зноў не прынялі — вырашылі пакараць штрафам і прымаючую ўкраінскую арганізацыю.

Анісія зьбіраецца дадаць сьведчаньні пра яе перасьлед у Беларусі і падаць новы пакет дакумэнтаў у сераду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG