Інфляцыя за 2025 год у Беларусі, паводле афіцыйных крыніц, склала 6,8%, што перавысіла паказчыкі, заплянаваныя ўрадам.
У сьпіс так званых «экстрэмісцкіх фармаваньняў» КДБ Беларусі ўнёс «кааліцыю друкарскіх выдавецтваў», куды ўключылі ніяк не зьвязаныя паміж сабой выдавецтвы і асобных распаўсюднікаў кніг. Разьбіраліся, што з гэтым ня так.
Цэнтральны апарат Сьледчага камітэту Беларусі замовіў у канцы 2025 году 20 мужчынскіх наручных мэханічных гадзіньнікаў у падарункавай упакоўцы за 48 480 рублёў (каля 16 тысяч даляраў), ці 2424 рублі за адзінку, што складае прыкладна 800 даляраў.
Падзеі 10 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У Рыме на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай Міжнароднаму дню жанчын, лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выступіла з прамовай, у якой падкрэсліла ролю жанчынаў у барацьбе за свабоду і дэмакратыю.
Расказваем пра журналіста Паўла Дабравольскага, якога асудзілі на 9 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за «здраду дзяржаве».
«На апошніх двух сканаваньнях усё чыста, так што ўсё атрымалася, здаровы чалавек!». Малады беларускі музыка Генадзь Буракоўскі, які ў 30 гадоў даведаўся пра вялікую пухліну ў грудзях, расказаў Свабодзе, як аднаўляецца пасьля перасадкі касьцявога мозгу.
Актывіст незалежнага прафсаюзу РЭП Вацлаў Арэшка, якога ўжо амаль чатыры гады трымаюць у зьняволеньні, амаль страціў зрок, паведаміла Свабодзе інфармаваная крыніца.
У Варшаве можна знайсьці тульпаны ўдвая таньнейшыя, чым у Менску. Глядзім, пачым кветкі перад 8 сакавіка, як іх нарыхтоўваюць у Беларусі і адкуль прывозяць.
Цырымонія адкрыцьця Паралімпійскіх гульняў-2026 адбылася ў італьянскім горадзе Вэрона.
Васіль Рапіцкі прыехаў на адпачынак у Крым і больш адтуль не вярнуўся ў Беларусь. Пайшоў на вайну, бо ня мог інакш. Захапляўся матацыкламі, рэканструкцыяй Другой сусьветнай і пошукам скарбаў.
Прадстаўнік ініцыятывы BelPol Уладзімер Жыгар патлумачыў у праграме «ПіК Свабоды», як цяперашняя вайна на Блізкім Усходзе можа паўплываць на вайсковае супрацоўніцтва Беларусі з Іранам і Расеяй.
Ваяру, які змагаўся за свабоду Ўкраіны, было 40 гадоў.
Літоўскія спэцслужбы — Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі і Другі дэпартамэнт апэратыўных службаў Міністэрства нацыянальнай абароны — прадставілі несакрэтную частку новай штогадовай ацэнкі пагроз нацыянальнай бясьпецы.
6 сакавіка на Алімпійскай арэне ў Вэроне адбудзецца цырымонія адкрыцьця Паралімпійскіх гульняў. Яшчэ да старту гульні прыцягнулі да сябе ўвагу, і зусім не спартовымі акалічнасьцямі.
Лідэра гурту «Палац», музыку, пэдагога, радыёвядоўцу Алега Хаменку асудзілі на 3 гады зьняволеньня і штраф у 20 тысяч рублёў. Прычынай стала супраца зь незалежным беларускім мэдыя, якое знаходзіцца ў сьпісе гэтак званых «экстрэмісцкіх фармаваньняў».
Беларусам, якія сядзяць на «хатняй хіміі» за палітыку, прапануюць перайсьці на папраўчыя работы, аддаючы чвэрць заробку дзяржаве. А пэнсіянэрам, жанчынам з інваліднасьцю, з малымі дзецьмі — падаваць заявы на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. Разьбіраліся зь юрыстамі, ці гэта палёгка.
Падзеж буйной рагатай жывёлы на некаторых фермах павялічыўся ў 4 разы. Паспрабавалі разабрацца, што адбываецца ў Беларусі зь сельскагаспадарчай жывёлай.
На форуме былі прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных партыяў, якія былі закрытыя ўладамі пасьля падзеяў 2020 году.
Загрузіць яшчэ