Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве ў рэстаране адбыўся выбух. Ёсьць загінулыя і параненыя

Садова-Кудрынская вуліца ў Маскве. Ілюстрацыйнае фота
Садова-Кудрынская вуліца ў Маскве. Ілюстрацыйнае фота

Расейскія СМІ і Telegram-каналы, у тым ліку Baza, Shot і іншыя, паведамілі ўвечары 1 жніўня аб выбуху на Кудрынскай плошчы, ля мэтро «Барыкадная».

Адзначаюць, што сама меней тры чалавекі загінулі і пацярпелі ад 7 да 30 чалавек.

Паводле каналу Baza, выбух адбыўся ў рэстаране Balzi Rossi. Ён знаходзіцца на першым паверху шматпавярховага будынку. Пачаўся пажар. На месцы здарэньня шмат пажарных машын і машын хуткай дапамогі.

Адзначаецца, што ў рэстаране праходзіла прыватная вечарынка. Відавочцы паведамілі 112, што там праходзіла «вясельле на 50 чалавек». ASTRA, аднак, з спасылкай на сьведкаў напісала, што ў рэстаране сьвяткавалі «дзень нараджэньня генэрала».

Telegram-каналы адзначылі, што Balzi Rossi — дарагі рэстаран, які наведваюць прадстаўнікі так званай эліты.

Спачатку СМІ паведамлялі аб адным загінулым, але пазьней напісалі, што загінулі тры чалавекі і ад 7 да 20 чалавек атрымалі раненьні.

Як паведаміла Расейская служба Радыё Свабода з спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў Расеі, «тры чалавекі загінулі, 15 пацярпелі пры выбуху каля летняй кавярні ў раёне дому № 1 на Кудрынскай плошчы».

Улады пакуль не называюць прычыну выбуху, асобаў загінулых і іншыя дэталі здарэньня. Telegram-каналы агучылі вэрсіі, паводле якіх мог выбухнуць газ, а таксама падрыў выбуховай прылады так званым «сьмертнікам».

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG