Міністар унутраных справаў Літвы Ўладзіслаў Кандратовіч даў вялікае інтэрвію Свабодзе аб вострых праблемах у дачыненьнях зь Беларусьсю. Пры гэтым літоўскі міністар каля гадзіны гаварыў па-беларуску.
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця 15 лістапада атрымаў Сяргей Дубавец за кнігу «Занзібар. Сталеньне маладой душы». Прапануем вашай увазе 5 цытатаў зь леташняга інтэрвію Дубаўца Радыё Свабода пасьля выхаду кнігі ў сьвет у праскім выдавецтве «Вясна».
Міністар унутраных справаў Літвы Ўладзіслаў Кандратовіч у інтэрвію Свабодзе адказаў на пытаньні аб вострых праблемах у дачыненьнях зь Беларусьсю і аб праблемах беларусаў у Літве.
На Беларускай АЭС на момант пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Ўкраіны працавала прыблізна 30 спэцыялістаў з Запароскай АЭС. Цяпер яны атрымліваюць беларускае грамадзянства або вяртаюцца на захопленую Расея атамную станцыю ў Энэргадар як супрацоўнікі карпарацыі «Расатам».
Падзеі 15 лістапада ў Беларусі, у сьвеце і ў гісторыі.
У Фондзе беларускай салідарнасьці BySol расказалі, як жыве фонд пасьля сыходу сузаснавальніка Андрэя Стрыжака: адной з пацярпелых жанчын аплацілі рэтрыт, зборы не праселі крытычна, ніхто з каманды ня звольніўся.
У суботу, 15 лістапада, у Гданьску адбудзецца ўручэньне штогадовай Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Раней быў абвешчаны кароткі сьпіс прэміі.
Ва Ўкраіне працягвае працаваць Астроскі форум – штогадовая пляцоўка для дыскусіі беларускіх і ўкраінскіх экспэртаў і палітыкаў, на якой аналізуюць дачыненьні дзьвюх краін і шукаюць шляхі да паляпшэньня дачыненьняў.
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы прапануе адкрыць два цяпер закрытыя аўтамабільныя памежныя пераходы з Беларуссю 17 лістапада — гэта «Баброўнікі–Бераставіца» і «Кузьня Беластоцкая–Брузгі».
Міжнародны камітэт у расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі правёў грамадзкае расьсьледаваньне зьдзекаў з вязьняў у калёніі № 1 у Наваполацку. Яго вынікі камітэт агучыў 13 лістапада.
Расея ў ноч на 13 лістапада атакавала Ўкраіну 138 дронамі і адной балістычнай ракетай Іскандэр-М. Ёсьць загінулыя і параненыя.
Палітвязьню Ўладзімеру Гундару спатрэбіліся новыя, больш моцныя акуляры. Гундар паскардзіўся на пагаршэньне зроку, бо ня ў стане нармальна чытаць і пісаць лісты.
У тэлеграм-канале Міністэрства інфармацыі назвалі «дыпфэйкам» відэа з удзелам старшыні Гомельскага аблвыканкаму Івана Крупко, якое напярэдадні апублікавалі ў каналах шэрагу дзяржаўных выданьняў.
Як паведамілі на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі на 8-ю гадзіну раніцы 13 лістапада, выезду ў Польшчу чакалі 3060 легкавых аўтамабіляў (12 лістапада — 297), 650 грузавікоў (770) грузавікоў і 55 аўтобусаў (15).
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ЗША ўвечары 12 лістапада ўхвалілі законапраект аб фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў, які завяршыў дзеяньне так званага «шатдаўну» — прыпыненьню фінансаваньня значнай часткі дзяржаўных службаў і ўстаноў.
Падзеі 13 лістапада ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Львове з 11 лістапада праходзіць беларуска-ўкраінскі «Астроскі форум» — штогадовая пляцоўка для экспэртаў, навукоўцаў і палітыкаў дзьвюх краін, заклапочаных разьвіцьцём узаемных палітычных, эканамічных і культурных дачыненьняў.
Вынікі дэмаркацыйных работ павінна зацьвердзіць супольная дэмаркацыйная камісія, якая не працуе з 2022 году пасьля таго, як Беларусь падтрымала ваеннае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну.
Прыватнае акцыянэрная таварыства «Бетонмаш», вытворчасьць якога знаходзіцца ў Славянску Данецкай вобласьці, зьвярнулася ў суд па кампэнсацыю за нанясеньне шкоды ў выніку расейскай агрэсіі.
Больш за 1100 літоўскіх фураў захрасьлі ў Беларусі пасьля закрыцьця мяжы: беларускі бок дазваляе выяжджаць за мяжу самім кіроўцам, але ня фурам. Прадстаўнікі галіны грузавых перавозак з Беларусі і Літвы расказалі, як сытуацыя адбіваецца на беларускіх перавозьніках і кампаніях.
Загрузіць яшчэ