18 ліпеня бабруйскі суд пакараў трыма гадамі абмежаваньня волі з адбыцьцём пакараньня ў папраўчых калёніях адкрытага тыпу Аляксея Жалнова.
На гэтым тыдні швачкі гомельскай фабрыкі «8 Сакавіка» запатрабавалі ў дырэкцыі падвышэньня заробкаў. Да масавага страйку не дайшло — жарсьці ўдалося суняць цягам дзьвюх гадзінаў. Аднак пытаньні наконт узроўню заробкаў, эканамічнага стану прадпрыемства засталіся.
Чаму і куды паступаюць абітурыенты, колькі каштуе вышэйшая адукацыя, каму яна не патрэбная, ці ўсе паступаюць зь першага разу — апавядае моладзь.
Апошнім часам у Беларусі ўзмацніўся ціск на студэнтаў за ўдзел у дзейнасьці арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці.
89% беларусаў паміраюць ад неінфэкцыйных захворваньняў. Алькаголь — добры спадарожнік у дарозе на могілкі.
Санкцыі ЭЗ і ЗША, уведзеныя супраць Расеі, могуць пайсьці на карысьць афіцыйнаму Менску.
У сваім Фэйсбуку журналіст апісаў, як стаў аб’ектам мэтанакіраванай кампаніі перасьледу.
Апытаньне «Свабоды»: «Ці можа Беларусь стаць пасярэднікам у канфлікце Расеі і Ўкраіны?» Адказвалі жыхары Магілёва.
Баранавіцкія актывісты зьбіраюць грошы да юбілею Лукашэнкі і 20-годзьдзя яго прэзыдэнцтва. Грошы зьбіраюцца толькі наміналам 50 рублёў.
Лідэр моладзевай грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва», зарэгістраванай у Латвіі, Алег Корбан пасьля дзесяцісуткавага адміністрацыйнага арышту застаўся бяз працы.
Бюро дэпутаткі ад Партыі зялёных у нямецкім Бундэстагу Марылюізы Бэк інфармуе пра яе візыт у Беларусь 17–18 ліпеня.
Віцебскія ўлады вырашылі збудаваць у раёне вуліцы Працы сем шматпавярховікаў, хоць у пляне забудовы гораду яшчэ ў 2012 годзе там быў аквапарк ды іншыя аб’екты адпачынку.
У сябра прэзыдыюму Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ігара Барысава забралі буйную партыю газэт. Партыйцу пагражае суд і штраф да пяцідзесяці базавых велічыняў. Выданьні адправяць на экспэртызу.
Сьледчыя Галоўнага сьледчага ўпраўленьня Сьледчага камітэту Расеі затрымалі дваіх падазраваных у парушэньні патрабаваньняў транспартнай бясьпекі, якое нібыта пацягнула за сабой аварыю.
«Так, гэта робіць Зянон Пазьняк, — пацьвердзіў Радыё Свабода намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі.
Яўген Анішчанка, актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі БХД, выклікаў нарад міліцыі на станцыю Хорабрава, калі заўважыў двух распаўсюднікаў з расейскімі трыкалёрамі.
Эўрапейскі суд па правах чалавека ўхваліў 16 ліпеня рашэньне прыняць да разгляду справу ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі супраць Расеі як прыярытэтную.
Валерыя Навадворская будзе крэміраваная ў сераду ў Мікола-Архангельскім крэматорыі ў 16 гадзінаў пасьля грамадзянскай паніхіды ў Сахараўскім цэнтры.
Дэвід Полік: «Як чалавек можа быць адданым місіі ўнівэрсытэту, калі ў яго абсалютна няма ляяльнасьці да адміністрацыі і Кіроўнай рады?»
У Беларусі кураць 11% жанчын і 50% мужчын. Кожныя 6 сэкундаў на плянэце памірае адзін чалавек, прычына сьмерці якога так ці інакш зьвязаная з курэньнем. За год такіх сьмерцяў набягае 38 мільёнаў.
Загрузіць яшчэ