Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі трэба патраціць часу, каб знайсьці сябе ў «базе дармаедаў»


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

1 сьнежня ў Беларусі стала даступнай створаная згодна з абноўленым «дармаедзкім» дэкрэтам Аляксандра Лукашэнкі база «працаздольных грамадзянаў, не занятых у эканоміцы». Колькі часу трэба патраціць, каб атрымаць пароль-лагін і спраўдзіць пра сябе інфармацыю ў базе праз Адзіны партал электронных паслуг? Свабода апытала тых, хто ўжо прайшоў гэты шлях.

10 — 40 хвілін — даехаць да службы «Адно вакно»

Для таго каб увайсьці ў асабісты кабінэт на Адзіным партале электронных паслуг, неабходныя лагін і пароль. Атрымаць іх можна толькі асабіста — у службе «Адно вакно» па месцы жыхарства або ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг у Менску (патрэбная папярэдняя рэгістрацыя).

20 хвілін — 5 гадзін — чакаць пароль і лагін да Адзінага парталу электронных паслуг у cлужбе «Адно вакно»

У першыя дні сьнежня чэргаў ля «Аднаго вакна» не назіралася, але маніпуляцыі, каб атрымаць дадзеныя для рэгістрацыі, займалі ў супрацоўнікаў дзяржаўных органаў даволі доўгі час. Яны нават не заўсёды разумелі, чаго ад іх хочуць. Потым ад людзей у «Адным вакне» пачалі браць заявы, а лагін і пароль дасылаць пазьней на электронны адрас. Аднаму з апытаных рэквізыты даслалі праз 5 гадзін. Пры гэтым у «Адным вакне» папярэдзілі, што ліст з лагінам і паролем могуць даслаць увогуле цягам двух дзён.

10 хвілін — 2 гадзіны, каб спраўдзіць, ці ёсьць вы ў базе на portal.gov.by

Калі вам удалося ўвайсьці ў асабісты кабінэт на portal.gov.by, разабрацца з базай і спраўдзіць, ці значыцеся вы ў ёй, вельмі няпроста. Нават для тых, хто добра знаёмы з самымі разнастайнымі вэб-інтэрфэйсамі. Паслугу цяжка адшукаць у сьпісе, а для таго, каб замовіць пошук вашага імя ў базе, трэба зрабіць каля дзясятка дадатковых клікаў, некаторыя зь якіх зусім не лягічныя і не інтуітыўныя. Ніякага дапаможніка для карыстальніка няма.

23 хвіліны ў тэлефоне гучала музыка, пакуль не адказаў апэратар службы тэхпадтрымкі парталу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG