Чым пагражае беларусам вайна ва Ўкраіне? Разнастайныя адказы на гэтае пытаньне карэспандэнт Радыё Свабода пачуў на вуліцах Гомеля.
У Магілёўскай папраўчай калёніі № 15 палітвязень Арцём Пракапенка сустрэўся з бацькамі. На спатканьне з асуджаным сынам Віялеце і Анатолю Пракапенкам далі адны суткі.
Трое актывістаў кампаніі «Гавары праўду» на чале з адным зь кіраўнікоў ініцыятывы Сяргеем Вазьняком сустрэліся з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Віктарам Фесаком.
Самы час папоўніць скарбонку і ведаў пра гісторыю краіны і падвысіць пачуцьцё нацыянальнай годнасьці. Радыё Свабода прапануе пяць чытанак пра Грунвальдзкую бітву.
У Веткаўскім раёне ў памежных з Расеяй вёсках жыхары масава забіваюць сьвіней. У асобных гаспадароў акалелых парсюкоў спальваюць.
38 мільёнаў чалавек у сьвеце штогод паміраюць ад неінфэкцыйных захворваньняў. Асноўныя прычыны сьмерці — сардэчна-судзінныя хваробы, анкалягічныя і хранічныя рэсьпіраторныя захворваньні, а таксама цукроўка.
У Ваўкавыску на тэрыторыі сярэднявечнага гораду ідуць раскопкі. Да археолягаў там пабываў батальён Мінабароны, які знайшоў на могільніку ХІІІ—ХV стагодзьдзяў і затым перазахаваў парэшткі «невядомых чырвонаармейцаў».
Былога палітвязьня абвінавачваюць у злосным хуліганстве ў п’яным выглядзе з выкарыстаньнем фізычнай сілы.
Віцебск стаў першым абласным цэнтрам, дзе зьявіўся аб’ект сусьветна вядомай сеткі рэстарацыяў. Гэтай падзеі тут чакалі некалькі гадоў.
На Магілёўшчыне амаль кожны школьнік ужываў алькаголь. Паводле вынікаў ананімнага апытаньня, у гэтым прызналіся 90 працэнтаў непаўналетніх. Чаму п’е моладзь і хто падбівае яе да алькаголю?
У Цэнтральным судзе Гомеля пачаўся разгляд пазову маладафронтаўца Зьмітра Крамянецкага да ўправы ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкаму і Міністэрства фінансаў краіны аб спагнаньні маральнай шкоды ў памеры 10 мільёнаў рублёў.
У чарговым інтэрвію, якое зьявілася ў інтэрнэце, Натальля, усьміхаючыся, кажа, што яна забойца. Дзяўчына носіць камуфляжную форму і пасьля кантузіі стала снайпэрам.
У паўмільённым горадзе толькі 20 школьнікаў навучаюцца па-беларуску.
Апытаньне «Свабоды»: «Лукашэнка сёньня адзначае 20 гадоў пры ўладзе. Колькі ён яшчэ будзе кіраваць Беларусьсю?». Адказвалі жыхары Магілёва.
У Менску адчыніў дзьверы новы будынак музэю Вялікай Айчыннай вайны
Міністэрства эканомікі Беларусі загадала Берасьцейскаму і Гарадзенскаму аблвыканкамам зьменшыць закупную цану сьвініны і, адпаведна, кошты сьвініны ў крамах.
Аляксандар Лукашэнка звычайна прыяжджае на адкрыцьцё музычнага фэсту. Цырымонія адкрыцьця прызначана на 21:30. І з самага ранку 10 ліпеня навакол Летняга амфітэатру вядуцца сьпешныя працы па добраўпарадкаваньні.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а ў мінулым паплечнік і сябра Аляксандра Лукашэнкі Анатоль Лябедзька кажа, што прычыны палітычнага даўгалецьця кіраўніка дзяржавы — далёка не ў любові народнай
На Магілёўшчыне з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі неўзабаве пачнецца малочны экспэрымэнт. Ці чулі пра тое вяскоўцы? Ці ёсьць пэрспэктывы, што свойскае малако застанецца ў мэню гараджанаў?
Загрузіць яшчэ