Тэмпература паветра ў Менску на гэтым тыдні паднялася вышэй за 30 градусаў.
Расейскі палітык камэнтуе зварот Пятра Парашэнкі да беларускага прэзыдэнта з просьбай даць у Беларусі пляцоўку для перамоваў па ўрэгуляваньні крызісу ва Ўкраіне.
На ўезьдзе ў райцэнтар зьявіўся знак зь лічбай «1777» — на такіх знаках зазвычай пазначаюць дату першай пісьмовай згадкі пра паселішча, якая лічыцца «годам народзінаў».
Замест таго, каб адступіць пасьля крушэньня малайзійскага самалёта, Расея, выглядае, яшчэ агрэсіўней пачала ўмешвацца ў вайну на ўсходзе Ўкраіны.
Прэсавы сакратар Белага дому Джош Эрнэст заявіў, што малайзійскі ляйнэр быў зьбіты ракетай, запушчанай з тэрыторыі, кантраляванай прарасейскімі сэпаратыстамі.
Былы палітвязень распавёў пра вяртаньне ў соцыюм, турэмных аўтарытэтаў і палітычных, а таксама пра здароўе зэкаў, уласную бясьпеку ды іншае...
Былая выхавацелька дзіцячага дому сямейнага тыпу з Клімавічаў Ірына Моцная і двое яе сыноў на свабодзе. Ірыну чакае суд. Судовае пасяджэньне адклалі на панядзелак.
25 ліпеня Інтэрпол апублікаваў на сваім сайце інфармацыю пра вышук украінскага палітыка Дзьмітрыя Яраша.
У Магілёве за выяву Пагоні на вопратцы не пусьцілі на матч першынства Беларусі па футболе заўзятара мясцовага клюбу «Дняпро».
Ірыну Моцную зь міліцыі павезьлі ў суд. Яе вінавацяць у перавышэньні службовых паўнамоцтваў, бо яна не аддавала дзяцей.
Урад Беларусі спрасьціў доступ на беларускі рынак для вытворцаў з Украіны. 24 ліпеня прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч падпісаў пастанову № 719, якая здымае абмежаваньні для доступу на беларускі рынак тавараў з краінаў — сябраў Дамовы аб зоне свабоднага гандлю.
Украінскі палітоляг Уладзімер Фясенка лічыць, што Пятро Парашэнка мае ўсе шансы сфармаваць сваю парлямэнцкую большасьць у Вярхоўнай Радзе новага скліканьня.
А палове 11-й у Менску пачалася сустрэча лідэраў беларускай апазыцыі зь літоўскім міністрам замежных спраў Лінасам Лінкявічусам.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі былую выхавацельку дзіцячага дому сямейнага тыпу Ірыну Моцную. На сына надзелі кайданкі.
Апытаньне Свабоды: «Як вы ставіцеся да тых, хто аздабляе свае аўтамабілі расейскай палітычнай сымболікай? Ці пагадзіліся б, каб расейскі сьцяжок ці чорна-жоўтая стужка былі ў вашай машыне? Чаму?».
У адказ на ўвядзеньне Беларусьсю ліцэнзаваньня ўкраінскага піва, кандытарскіх вырабаў і асобных гатункаў макароны Ўкраіна ўвяла 55-адсоткавае мыта на беларускую кандытарскую й малочную прадукцыю. Як паўплывала на ўзаемны гандаль увядзеньне Ўкраінай пошлін на беларускія малочныя прадукты?
Беларусь завяршыла ўнутрыдзяржаўныя працэдуры ў справе ратыфікацыі пагадненьня аб рэадмісіі з Расеяй.
Працаўнікі полацкага «Шкловалакна» скардзяцца на гарачыню ў цэху, а таксама на шкодныя выпарэньні ў паветры. Праверыць скаргі не дае адміністрацыя.
Пра месца камуністычнай партыі ва ўкраінскай палітыцы Радыё Свабода пагутарыла з кіеўскім палітолягам Віктарам Каспруком.
Аляксандар Лукашэнка сваім указам вызначыў, што візы, якія выдаюцца грамадзянам Злучаных Штатаў Амэрыкі для наведваньня Беларусі, будуць каштаваць 160 даляраў.
Загрузіць яшчэ