Палітзьняволеная Марыя Сафонава адбыла двухмесячны арышт у Баранавічах. Яе судзілі за надпіс на асфальце «Жыве Беларусь» і за бел-чырвона-белы сцяг, намаляваны на дзьвярах дома. Сафонава апісала ўражаньні ад зьняволеньня.
Сёлета ў лютым Дзяржкантроль накіраваў ліст у Міністэрства фінансаў з прапановай зьменаў для індывідуальных прадпрымальнікаў: падвысіць падаткі і ўнёскі ў фонд сацыяльнай абароны. Што адбываецца цяпер?
На лаве падсудных у Першамайскім раённым судзе Менску апынулася 30-гадовая Вольга Насыр зь Бешанковіч. Жанчыну абвінавачваюць у публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі праз допісы ў тэлеграм-канале «Мінск-97».
ЗША аднавілі санкцыі супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў. Мы спыталі ў работнікаў аднаго зь іх — бабруйскай «Белшыны» — як на іх адбіліся санкцыі, якія ўпершыню ўвялі яшчэ 10 год таму.
Пагаварылі з псыхолягам Паўлам Красоўскім (імя зьменена на просьбу суразмоўцы) пра тое, як не страчваць надзею на перамогу, працягваць жыць, змагацца зь бясьсільлем і апатыяй, знаходзіць пазытыўныя моманты нават у такія складаныя часы.
Аб тым, што ўсе чацьвёра затрыманых па справе аб замаху на Лукашэнку пачалі супрацоўнічаць са сьледзтвам, у эфіры дзяржаўнага тэлебачаньня расказаў кіраўнік сьледчага аддзелу КДБ Канстанцін Бычак.
«Дастаткова не выкарыстоўваць яго для выражэньня палітычных поглядаў».
Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Джэймі Флай заклікаў улады Беларусі вызваліць блогера і кансультанта радыё Ігара Лосіка, які знаходзіцца за кратамі ўжо 300 дзён, а таксама спыніць перасьлед незалежных журналістаў.
АМАП затрымаў 25-гадовага Аляксандра Віхора ўвечары 9 жніўня падчас пасьлявыбарчых пратэстаў ў Гомлі. 12 жніўня хлопец памёр у рэанімацыі.
Афіцыйнай інфармацыі пра расьсьледаваньне і поўны склад абвінавачаньня няма: усе адвакаты пад падпіскай аб неразгалошваньні. Свабода даведалася некаторыя падрабязнасьці справы.
Палітыка вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў.
21 красавіка толькі ў Гомлі прыйшлі паведамленьні пра «міны» ў дзесяці школах.
У горадзенскую краму «Адметнасьць», якая гандлюе таварамі зь беларускай сымболікай, прыйшоў ліст пра «акупацыйную бел-чырвона-белую сымболіку» і «пранацысцка-пратэставыя бел-чырвона-белыя сьцягі».
53-гадовага Вячаслава Караткевіча прызналі вінаватым у псаваньні маёмасьці (341 арт. КК) і нанясеньні шкоды ўладальніку на 10 рублёў 34 капейкі. 21 красавіка Ленінскі суд Магілёва пакараў яго 2 месяцамі арышту. Затрыманьня ён будзе чакаць на волі пад падпіскай аб нявыезьдзе.
Грамадзянка Швайцарыі, палітзьняволеная Натальля Хершэ зьвярнулася да прадпрыемстваў, каб яны замовілі пашыў цывільнага адзеньня ў гомельскай калёніі № 4, дзе яна адбывае пакараньне.
Блогер і кансультант Радыё Свабода быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 году ў сябе дома ў Баранавічах. Дата пачатку суду над ім дагэтуль невядомая.
Вадзім Сіманаў разам зь сябрамі бегае па Беларусі і піша траекторыяй руху патрыятычныя карціны накшталт «Пагоні». Так ён пакідае пасланьні беларусам. Бягун расказаў, як тэхнічна зрабіць малюнак і што такое GPS-арт. А таксама Сіманаў прабег маршрут па траекторыі лягатыпу Радыё Свабода.
17 красавіка Аляксандар Лукашэнка анансаваў прыняцьце «аднаго з самых прынцыповых рашэньняў». Рашэньне ён паабяцаў аформіць дэкрэтам. Прыгадваем ягоныя іншыя «прынцыповыя рашэньні», зацьверджаныя дакумэнтамі.
У Менскім абласным судзе пачаўся працэс над меркаванымі адміністратарамі тэлеграм-каналу «Армія з народам» Сяргеем Ярашэвічам і ягонай жонкай Антанінай Канавалавай, а таксама блогерамі Сяргеем Коршунам і Яўгенам Прывалавым.
У Чыгуначным судзе Гомля працягваецца суд над Юрыем Уласавым, Тацянай Канеўскай, Дзьмітрыем Івашковым і Аляксандрам Шабаліным. Іх вінавацяць у «масавых беспарадках» і плянаваньні «захопу адміністрацыйных будынкаў».
Загрузіць яшчэ