Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся закрыты суд над лідэрам арганізацыі «Альтэрнатыва» палітвязьнем Алегам Корбанам


Алег Корбан, архіўнае фота
Алег Корбан, архіўнае фота

Палітыка вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў.

Алега Корбана затрымалі 25 кастрычніка, супраць яго завялі крымінальную справу за «групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу. Працэс адбываецца ў судзе Маскоўскага раёну сталіцы.

Судзьдзя Вольга Малашэнка пастанавіла, што справа будзе слухацца ў закрытым рэжыме, паведаміла жонка Алега Корбана Вольга.

Алег Корбан — адзін з актывістаў, якія выступалі супраць рэстарацыі «Поедем поедим» у Курапатах. У папярэднія гады яго шмат разоў затрымлівалі і арыштоўвалі за палітычную дзейнасьць, заводзілі крымінальныя і адміністрацыйныя справы. Ён першы ляўрэат памятнага знаку імя Віктара Івашкевіча, які ўручаецца за арганізацыю масавых акцый у Беларусі, што мелі істотны ўплыў на грамадзтва.

3 сьнежня 2020 году Алега Корбана прызналі палітвязьнем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG