Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі і Магілёве «замінавалі» больш за 10 школ


Ілюстрацыйнае фота

21 красавіка толькі ў Гомлі прыйшлі паведамленьні пра «міны» ў дзесяці школах.

«Зранку патэлефанаваў сын, сказаў, што заняткі адменены — школа «замінавана», — паведаміла чытачка Свабоды пра 21-ю школу Гомля.

Пасьля прыйшлі паведамленьні пра такія ж надзвычайныя сытуацыі ў школах №№ 1, 8, 9, 15, 49, 57, 59, 62, 72.

У Магілёве сапёрна-піратэхнічную машыну заўважылі каля школы № 41, паведаміў «Белсат».

Потым стала вядома, што такія паведамленьні атрымалі яшчэ некалькі навучальных установаў.

«У 46-й школе праз унутраную сувязь загадалі ўсім пакінуць будынак», — расказалі чытачы «Белсата».

У Гомлі падобныя лісты на электронную пошту школ пачалі атрымліваць з 28 лютага. «Мінавалі», як правіла, па некалькі школ бліжэй да вечара.

Супрацоўнікі школ у Цэнтральным раёне Гомля паскардзіліся Свабодзе, што празь «мінаваньні» іх выклікалі начамі ў школы, там працавалі сапёры і іншыя спэцыялісты, а адміністрацыя школ мусіла ноч там сядзець і потым яшчэ запаўняць неабходныя дакумэнты.

Сьледчыя пачалі крымінальныя справы за гэтыя «заведама ілжывыя паведамленьні».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG