17 чэрвеня аднавіўся працэс па «справе студэнтаў» менскіх ВНУ, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў леташніх акцыях пратэсту і ў іх арганізацыі.
Асуджаную на 2 гады пазбаўленьня волі журналістку тэлеканалу «Белсат» Дар’ю Чульцову перавялі ў папраўчую калёнію № 4 у Гомлі «для адбываньня пакараньня».
«Мы зможам законна баставаць». Як на «Гродна Азоце» звальняюць сябраў незалежнага прафсаюзу
У Гомельскім абласным судзе 17 чэрвеня вынесьлі прысуд 26-гадоваму Дзьмітрыю Канеўскаму. За «распальваньне варожасьці» (ч. 1 арт. 130 КК) суд пакараў яго пазбаўленьнем волі на 3 гады ў калёніі агульнага рэжыму. Гэта максімальнае пакараньне, прадугледжанае артыкулам.
У Менск з Багдада чатыры разы на тыдзень прылятае вялікі авіялайнэр. Хто сустракае пасажыраў і што адбываецца з гэтымі людзьмі далей?
Настасься Герыловіч, якая сарвала маску з супрацоўніка міліцыі, пачала адбываць «хатнюю хімію».
42-гадовая Юлія Чарных з Барысава дабівалася праўды ад міліцыі наконт зьбіцьця яе 16-гадовага сына Арсенія. Кажа, што яго зьбівалі ў міліцыі ў яе на вачах. Крымінальную справу распачалі. Але не на міліцыю, а на маці падлетка. Цяпер уся сям’я стала ўцекачамі.
Прафэсар Робэрт ван Ворэн — стваральнік праекту «Самадапамога» — расказвае, як ініцыятыва дапамагае пацярпелым беларусам і адмыслоўцам-псыхолягам.
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім накіравала лісты ва ўстановы МУС, у якіх заявіла пра ўціск зьняволеных сяброў арганізацыі ТБМ, якія гавораць па-беларуску.
Група найбагацейшых краін сьвету G7 і Белы дом абвясьцілі аб глябальнай інфраструктурнай ініцыятыве, якая можа сапсаваць кітайскія пляны ў стварэньні праекту «Адзін пояс, адзін шлях».
Галоўны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка расказаў пра вынікі паездак у Чэхію і Нямеччыну і працу Офісу.
Што такое «іншыя дзелавыя паслугі», абарот якіх складае 1,7 мільярда даляраў на год? Разьбіраемся.
У аптэках узрос попыт на заспакаяльныя сродкі, лекары скардзяцца, што пацыенты патрабуюць рэцэпты на моцныя антыдэпрэсанты, а ў сацыяльных сетках абмяркоўваюцца дэпрэсіі і посттраўматычныя стрэсавыя разлады.
З 28 траўня ў судзе Ленінскага раёна Берасьця працягваецца працэс над 12 фігурантамі справы аб масавых беспарадках. 14 і 15 чэрвеня праходзіў допыт сьведак і прагляд рэчавых матэрыялаў справы.
Міліцыянты спынілі некалькі машын са спартоўцамі, якія езьдзілі ў Баранавічы сустракаць журналіста парталу «Трыбуна» Дзьмітрыя Руту. АМАП затрымаў гандбольнага спэцыяліста і актывіста Свабоднага аб'яднаньня спартоўцаў (SOS-BY) Канстанціна Якаўлева.
Кіраўніца праваабарончай арганізацыі «Зьвяно» Тацяна Гацура-Яворская заклікала беларусаў і грамадзян іншых краін уступаць у гэтую арганізацыю, бо, паводле прагнозу, улады зьбіраюцца яе закрыць. Тацяна расказвае, што адбываецца ў «Зьвяне».
Вядомага публіцыста і актывіста анархісцкага руху пачнуць судзіць у Менску 29 чэрвеня а 10-й гадзіне. Пра гэта Свабодзе паведаміў ягоны бацька Аляксандар Дзядок.
16 чэрвеня Джо Байдэн і Ўладзімір Пуцін правядуць перамовы ў Жэнэве. У Белым доме заявілі, што падчас перамоваў закрануць падзеі ў Беларусі. Глядзім, чым Беларусь гандлюе з ЗША.
Расейскі палітоляг Аляксандар Баўнаў, галоўны рэдактар Carnegie.ru, кажа, што не чакае радыкальных рашэньняў ад сустрэчы Пуціна і Байдэна, ацэньвае пэрспэктывы саюзу Расеі і Кітаю і тлумачыць, чаму Лукашэнка цалкам прымальны для Крамля
Актывісты габрэйскай грамады на ахвяраваньні суродзічаў рамантуюць надмагільлі, а з аскепкаў зруйнаваных пліт зьбіраюць ляпідарый.
Загрузіць яшчэ