Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над палітвязьнем Міколам Дзядком пачнецца 29 чэрвеня


Мікалай Дзядок
Мікалай Дзядок

Вядомага публіцыста і актывіста анархісцкага руху пачнуць судзіць у Менску 29 чэрвеня а 10-й гадзіне. Пра гэта Свабодзе паведаміў ягоны бацька Аляксандар Дзядок.

Справу Міколы Дзядка разглядае Менскі гарадзкі суд. Аўтара газэты «Новы час» абвінавачваюць паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 1 арт. 295-3 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да прадметаў, паражальная дзейнасьць якіх грунтуецца на выкарыстаньні гаручых рэчываў);
  • ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак);
  • ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы пры дапамозе інтэрнэту).

У Міколы Дзядка застаюцца нявырашанымі праблемы са здароўем: частыя галаўныя болі і праблемы са страўнікам. Паводле сваякоў Дзядка, ён прасіў абсьледаваць яго і правесьці фібрагастраскапію, аднак усе скаргі ігнаруюцца. Акрамя таго, ён практычна не атрымлівае лістоў, а родным карэспандэнцыя ад яго прыходзіць зь перабоямі.

Мікола Дзядок не прызнае віны ні па адным з названых артыкулаў. Паводле бацькі, ацэньвае гэта як перасьлед за погляды, перакананьні і жаданьне гаварыць праўду.

Мікалай Дзядок раней ужо бываў у зьняволеньні, прызнаваўся палітвязьнем. 27 траўня 2011 году быў асуджаны да 4,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму паводле артыкулу 339 ч. 2 — «хуліганства» за напад на амбасаду Расеі ў Менску. Дзядок віны не прызнаў, адмовіўся падпісваць прашэньне аб памілаваньні на імя Лукашэнкі. У лютым 2015 году яго асудзілі на яшчэ 1 год турмы за «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі». Вызвалілі ў 2015 годзе разам зь іншымі палітвязьнямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG