Калі адновяцца авіязносіны паміж Беларусьсю і краінамі Эўразьвязу, а таксама Ўкраінай, — усё яшчэ невядома. Беларусам прыходзіцца езьдзіць новымі маршрутамі.
Свабода працягвае сачыць за судамі ў крымінальных справах супраць удзельнікаў пратэстаў. Артыкул абнаўляецца.
У цэнтры Вушачы на Віцебшчыне ўсталёўваюць бюсты выбітных нараджэнцаў гэтых мясьцінаў — літаратараў Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна. Абодва — ганаровыя грамадзяне Вушацкага раёну.
У Гомлі судзяць вакаліста гурту «Gods Tower» Уладзіслава Наважылава. 16 жніўня ён пакінуў пад відэа «Сильные Новости» камэнтар «Соловей — крайне неразумный боров». Камэнтар сьледзтва патрактавала як абразу прадстаўніка ўлады (старшыня Гомельскага аблвыканкаму — Генадзь Салавей).
Чытач Свабоды падзяліўся фрагмэнтамі ліста ад зьняволенага журналіста Анджэя Пачобута, які праходзіць у «польскай справе».
Працэс будзе закрыты і пройдзе ў будынку Гомельскага СІЗА.
Галоўны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракамэнтаваў Свабодзе зьяўленьне палітзьняволенага Рамана Пратасевіча на прэс-канфэрэнцыі прадстаўнікоў сілавых ведамстваў у Менску.
Свабода кіруецца правілам не цытаваць выказваньні, невядома якім спосабам атрыманыя ад чалавека, які знаходзіцца ў зьняволеньні.
Расказваем пра аднаго з самых прыкметных супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ, пра існаваньне якога мінулай вясной мала хто ведаў.
Паразмаўлялі з былым супрацоўнікам аднаго зь дзяржаўных СМІ, які праходзіў там адпрацоўку па разьмеркаваньні і ня мог сысьці па сваёй волі. Ён прайшоў праз пагрозы, абразы і непавагу за свае палітычныя погляды, грамадзянскую пазыцыю. Даведаліся, як ён усё гэта вытрымаў і як жыве цяпер.
Лябедзька пад’ехаў на таксоўцы апоўдні. Больш за гадзіну не было вядома нічога пра яго месцазнаходжаньне.
19-гадовая Віталія Бандарэнка ў лютым вярнулася ў Беларусь з-за мяжы, каб пабачыць каханага хлопца. Але яе затрымалі. 21 траўня дзяўчыне прысудзілі 4 гады калёніі агульнага рэжыму за нібыта ўдзел у масавых беспарадках у Берасьці. Яе хлопца яшчэ ў сакавіку пакаралі 3 гадамі выхаваўчай калёніі.
11–13 чэрвеня беларусы, якія вымушана жывуць ва Ўкраіне, ладзяць акцыі на мяжы з радзімай — у пункце пропуску Новыя Ярылавічы. 12 чэрвеня тут сабралася каля 50 чалавек з Кіева, Адэсы і Чарнігава.
Свабода сабрала новы стос натхняльных цытат ад вязьняў, якія сядзяць «за палітыку».
Чаму адны баяцца выказваць грамадзянскую пазыцыю, а іншыя — не? Што фармуе і падтрымлівае ўнутраную свабоду чалавека? Ці варта ўсё гэта таго, каб трываць нягоды? У праекце «Што робіць мяне свабодным» даём слова людзям, чые ўчынкі прыцягнулі да сябе ўвагу пасьля жніўня 2020 году.
Дата пачатку працэсу па справе палітвязьня Ігара Лосіка па-ранейшаму невядомая. Напісаць прашэньне аб памілаваньні яму не прапаноўвалі.
Зь пяці фігурантаў справы чату «Армія з народам», якіх у траўні асудзілі на тэрміны ад 4,5 да 6 год зьняволеньня, сама меней дваіх перавялі ў СІЗА Баранавіч, двое застаюцца на «Валадарцы», а дзе пяты фігурант справы, невядома.
11 чэрвеня стартуе футбольны чэмпіянат Эўропы. Сабралі адказы на папулярныя пытаньні пра галоўную спартовую падзею Эўропы гэтага году.
Анэстэзіёляг-рэаніматоляг Ніка Сяховіч атрымала паведамленьне, што яе звольняць з працы ў 5-й менскай клінічнай бальніцы ў сувязі з заканчэньнем кантракту. Апошні дзень яе працы ў бальніцы будзе 11 жніўня. Само паведамленьне датавана 14-м чэрвеня. Пра гэта дакторка расказала Свабодзе.
Яшчэ ў лютым урад замарозіў цэны на 62 значныя тавары. Глядзім, як вырасьлі цэны на гэтыя прадукты ў траўні.
Загрузіць яшчэ